Свет33

Лідар венесуэльскай апазіцыі Гуайдо пешкі перабраўся ў Калумбію

Абвешчаны больш за чатыры гады таму часовым кіраўніком Венесуэлы лідар апазіцыі Хуан Гуайдо пакінуў краіну. «Я толькі што прыбыў пешшу ў Калумбію, як гэта зрабілі мільёны венесуэльцаў да мяне», — напісаў Гуайдо ў твітары.

Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо. Фота Depositphotos.com

Цягам апошніх некалькіх тыдняў Гуайдо знаходзіўся «ў стане павышанай гатоўнасці», бо з'явілася інфармацыя пра тое, што ўрад Венесуэлы мае намер яго арыштаваць, паведамляе «Спутнік»

Апазіцыянер у сацсетцы таксама заявіў пра свае планы сустрэцца з міжнароднымі дэлегацыямі, якія прыбываюць у Калумбію на саміт, які адбудзецца 25 красавіка. Пры гэтым ён не ўдакладняе, ці вернецца ў Венесуэлу. 

У канцы снежня мінулага года венесуэльская апазіцыя прагаласавала за ліквідацыю Часовага ўрада Гуайдо. Лідары апазіцыі растлумачылі, што структура Часовага ўрада аслабла і не выконвае сваіх задач. У выніку Гуайдо пакінуў пасаду спікера нацасамблеі — так называецца апазіцыйны парламент.

На пачатку 2019 года Венесуэлу ахапілі масавыя пратэсты — гэта адбылося пасля прывядзення да прысягі прэзідэнта Нікаласа Мадуры. Хуан Гуайдо, кіраўнік Нацыянальнай асамблеі, тады абвясціў сябе часовым кіраўніком дзяржавы. У гэтай якасці яго прызнаў шэраг краін Захаду, у тым ліку ЗША. 

Каментары3

  • Цишка
    25.04.2023
    Чакаем Цишку ва Уругваю?
  • Протон
    25.04.2023
    Рюкзак ,сапоги ,Штаты
  • Мойша
    26.04.2023
    О, яшчэ адзін віртуальны лідар як свет

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі памром, то разам». Жонка мужчыны, якога ледзь не засмактала ў ілюмінатар самалёта Ryanair, расказала пра перажытае3

Прыпыніў працу буйны нафтаперапрацоўчы завод у Башкартастане1

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак5

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць