Грамадства55

Каб выйсці па УДВ, добрых паводзін недастаткова, неабходна ахвяраваць грошы калоніі. Колькі трэба?

Два разы на месяц у папраўчай калоніі №1 праходзяць камісіі па ўмоўна-датэрміновым вызваленні і замене пакарання больш мяккім. Адзін і той жа асуджаны праходзіць гэтую працэдуру некалькі разоў. І яго лёс залежыць ад грашовых сум, якія ён змог пералічыць у фонды атрадаў калоніі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Intex-press

Пра рэаліі Наваполацкай ПК-1, дзе да трапляння ў бальніцу адбываў тэрмін Віктар Бабарыка, праваабаронцам распавёў былы вязень.

Паводле яго аповеду, калі асуджаны не пералічыў нічога, то, як бы добра ён сябе ні паводзіў, прыйдзецца сядзець ад званка да званка.

Выключэнне складаюць так званыя «загадчыкі гаспадаркі» — зняволеныя, якія працуюць на адміністрацыю. Яны выконваюць усе капрызы начальства ПК, і менавіта ў іх задачу ўваходзіць «раскрутка» астатніх зняволеных на выдаткі на карысць калоніі. Гэта значыць, пра магчымасць выхаду на волю за грошы асуджаным кажуць менавіта «заўгасы», кіраўніцтва папраўчай установы пры гэтым робіць выгляд, што нічога не ведае, а вязні самі спяшаюцца заняцца дабрачыннасцю.

Каб выйсці з ПК-1 па УДВ альбо на «хімію», агульная сума ахвяраванняў павінна стартаваць ад пяці тысяч рублёў.

У сярэднім жа датэрміновае вызваленне каштуе ў эквіваленце каля 3000 даляраў ЗША. Як правіла, калі тэрмін досыць вялікі, адміністрацыя імкнецца замяняць калонію на «хімію», а калі прысуд да 4 гадоў, то можна разлічваць на УДВ.

Такая сістэма была адладжаная, пакуль начальнікам ПК-1 быў скандальна вядомы Андрэй Пальчык, якога экс-вязні вінавацяць у схільнасці да садызму. А 4 мая стала вядома, што новым кіраўніком папраўчай установы быў прызначаны Руслан Машадзіеў. Праваабаронцы канстатуюць, што ў калоніі пакуль нічога не змянілася.

Каментары5

  • Ілан Мозг
    15.05.2023
    Якая краіна, такія і бізнэсы...
  • AlesGut
    15.05.2023
    Усё сводзіцца да грошаў, нічога новага
  • лукашицкая мафия захватила всю страну
    15.05.2023
    Все как у мафии - строгая вертикаль и иерархия, на все свой прайс, а кто ослушался - пускают в расход

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць