Свет22

Літва адмяняе абавязковыя дазволы на ўезд у памежную зону з Беларуссю і Расіяй

Улады Літвы адмянілі патрабаванне атрымліваць спецыяльны дазвол на ўезд у памежную зону з Калінінградскай вобласцю Расіі і з Беларуссю, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы.

Літоўска-беларуская мяжа. Фота: Wikimedia Commons

«У сувязі з тым, што зменена прававое рэгуляванне ўезду ў памежную зону, дазволы на знаходжанне ў ёй з боку Расіі і Беларусі скасоўваюцца», — гаворыцца ў паведамленні літоўскіх памежнікаў.

Паведамляецца, што памежная зона, пра якую ідзе гаворка — гэта тэрыторыя ўглыб краіны на пяць кіламетраў ад лініі дзяржаўнай мяжы.

У пачатку мая літоўскае МУС заявіла, што ў Літве будуць адмяняць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы Літвы з Беларуссю і Расіяй. Яно было ўведзена восенню 2021 года падчас піку мігранцкага крызісу, а пасля таго некалькі разоў працягвалася, апошні раз — 14 сакавіка 2023 года.

Каментары2

  • света! света!
    20.05.2023
    ой)
    Літва точна так пераможа)
  • ?
    21.05.2023
    Літва перамагла і пазбавілася ад саўка, а вось калі гэта зробяць беларусы

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць