Улада33

Жахі ў цырульні

Калі б жыхарка Гродна ведала, чым скончыцца яе паход у салон прыгажосці, яна б сто разоў падумала, ці трэба ёй такія пазногці.

Калі б жыхарка Гродна ведала, чым скончыцца яе паход у салон прыгажосці, яна б сто разоў падумала, ці трэба ёй такія прыгоды на пазногці.

Жыхарка Гродна Соф’я (імя змененае, бо суд па справе не скончыўся) вырашыла зрабіць сабе манікюр. Па яе словах, майстар у салоне прыгажосці «Надзея» зрабіла няякасную працу на сямі пальцах. Калі ж спажывец папрасіла кнігу скаргаў, ёй прапанавалі альтэрнатыўнае рашэнне. Своеасаблівую вусную дамову — маўляў, вы не пішыце скаргу, а мы не возьмем з вас грошы, бо праца сапраўды не надта добрая. На тым і паразумеліся.

Але на наступны дзень супрацоўнікі цырульні адшукалі яе па тэлефоне і сказалі: «Мы перадумалі — прыходзьце і плаціце». Соф’я не пайшла ў салон, а праз некалькі дзён ёй патэлефанавалі з міліцыі. Аказваецца, дырэктарка салона, Таццяна, вырашыла атрымаць грошы праз суд. Спажывец атрымаўся вінаватым. Соф’я ўсё ж напісала скаргу на цырульнікаў. У адказе дырэктарка прызнала сябе вінаватай, а пасля адмовілася і ад пазову.

— Але цяпер я падала пазоў і патрабую маральнай кампенсацыі.

Апошні месяц я нават не магла схадзіць у іншы салон і нарэшце зрабіць сабе манікюр, бо яны лічыліся «рэчыўным доказам, — кажа Соф’я.

«Наша Ніва» вырашыла даць слова і другой удзельніцы канфлікту. На жаль, дырэктарка салона ад каментароў адмовілася:

— Я не лічу патрэбным штосьці казаць. У мяне ёсць больш важныя справы, — адказала Таццяна.

У Гродзенскім таварыстве абароны правоў спажыўцоў, куды звярнулася Соф’я, развялі рукамі — аказваецца, у

Беларусі няма экспертаў, якія маглі б даць заключэнне, ці якасна аказаныя цырульніцкія паслугі!

Інфармацыю пацвярджаюць і ва Упраўленні абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю: «Ліцэнзіі на экспертныя паслугі могуць выдавацца, але так атрымалася, што ніводнага эксперта ў краіне няма. Таму мы прапануем спажыўцам звяртацца ў любую іншую цырульню, дзе майстар найвышэйшай катэгорыі можа ацаніць, ці якасна была зроблена паслуга. Прычым эстэтыка ацэньвацца не будзе. Калі цырульнік няправільна зразумеў, як вы хацелі пастрыгчыся, але выканаў сваю працу акуратна, юрыдычных прэтэнзій да яго быць не можа».

Каментары3

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць