Эканоміка77

«Эканоміка Беларусі ў застоі з 2014-га года. Санкцыі тут ні пры чым». Эканамічная каманда Ціханоўскай адказала міністру эканомікі

У пятніцу, 6 студзеня, міністр эканомікі знайшоў пазітыў у росце намінальнага валавога ўнутранага прадукту (ВУП) у бягучых цэнах у даляравым эквіваленце: «За 11 месяцаў 2022 года тэмп росту ВУП склаў больш за 107 працэнтаў і дасягнуў 62 мільярдаў даляраў». Эканамічная каманда Офіса Ціханоўскай патлумачыла, у чым тут маніпуляцыя. Прапануем вашай увазе артыкул, які яны даслалі «Нашай Ніве».

AP Photo / Sergei Grits

У свеце ВУП не параўноўваюць год да года ў бягучых цэнах, бо гэта не ўлічвае інфляцыю, а таму не мае ніякага сэнсу.

Што да дынамікі намінальнага ВУП у даляравым эквіваленце, на яе ўплываюць:

1) дынаміка намінальнага ВУП у рублёвым эквівалеце (які ў 2022 годзе вырас праз высокі рост цэн, хаця фізічны аб'ём ВУП за 11 месяцаў скараціўся на 4,7%),

2) курс беларускага рубля да даляра (рубель у 2022 годзе абясцэніўся на 3%).

Вось і атрымліваецца, што цэны ў Беларусі выраслі настолькі, што, нягледзячы на падзенне фізічнага аб'ёму і абясцэньванне беларускага рубля да даляра, намінальная вартасць ВУП… вырасла.

Але нават у выпадку паказчыка, які маніпулятыўна выбраў міністр эканомікі для ацэнкі стану эканомікі ў 2022 годзе, сітуацыя выглядае не на яго карысць. Калі б міністр быў шчырым, то ён бы не забыўся пра тое, што на піку ВУП Беларусі складаў 79 млрд даляраў — у 2014 годзе. Атрымліваецца, што пасля васьмі гадоў мудрага кіравання, у 2022-м ён быў прыкладна на 8% меншы (паводле даных Нацбанка, за 12-месячны перыяд з кастрычніка 2021-га да верасня 2022-га).

А міністр эканомікі мог бы і ўзгадаць, што пад канец 2018-га дыктатар ставіў свайму ўраду задачу нарасціць ВУП да 100 млрд даляраў у 2025-м…

Насамрэч, намінальны ВУП у даляравым эквіваленце служыць для параўнання памераў розных эканомік у адным і тым жа часе, а для параўнання роста эканомікі ў часе выкарыстоўваецца рост рэальнага ВУП (іншымі словамі, фізічнага выпуску або ВУП у пастаянных цэнах).

Давайце разбірацца, як насамрэч выглядаюць справы.

З 2014 года Беларусь перажыла тры рэцэсіі (у 2015—2016 гадах, 2020 і 2022 гадах). У выніку ВУП Беларусі у пастаянных цэнах ў 2022 годзе быў на 3% меншы, чым у 2014-м. Можа, таму ў рэжыму ўсё ніяк не атрымліваецца павялічыць заробкі і дабрабыт беларусаў?

Калі ж міністру так падабаецца ацэньваць памеры эканомік у даляравым эквіваленце, то ці не сорамна яму, што эканоміка Беларусі мае сёння такі ж памер, як і эканоміка Літвы, дзе жыве ў тры разы менш людзей? І ў дзесяць разоў меншая за эканоміку Польшчы?

Для ўсіх было б лепш, калі б міністр гаварыў праўду, што Беларусь ужо шмат гадоў знаходзіцца ў стагнацыі. І гэты застой пачаўся задоўга да пратэстаў 2020-га, сектаральных санкцый 2021-га і вайны 2022-га. Мо тады б і рашэнні ў эканоміцы прымаліся на карысць беларусаў, а не дзеля падману і далейшага закручвання гаек у палітычных мэтах.

Каментары7

  • Морж
    08.01.2023
    А то бок іх санкцыі нават на гэта не ўплываюць??))
  • хх
    08.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Mar
    09.01.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць