Спорт22

«Міна, я сумую па табе». Златан Ібрагімавіч апублікаваў кранальны допіс

Шведскі форвард Златан Ібрагімавіч, які на мінулым тыдні заявіў, што заканчвае кар'еру, падвёў у інстаграме вынікі свайго футбольнага жыцця.

Златан Ібрагімавіч. Фота: Antonio Calanni / AP

«Я нарадзіўся ў Мальмё. Вырас у Амстэрдаме. Стаў мудрэйшым у Турыне. Я стаў ільвом у Барселоне. Вырас у Мілане і здабыў новыя перспектывы ў Парыжы. Набраўся сіл у Манчэстэры і трохі павесяліўся ў Лос-Анджэлесе. А потым, нарэшце, здабыў спакой на сваёй новай радзіме ў Мілане.

Я створаны табой. І спадчына, якую я спадзяюся пакінуць пасля сябе, — гэта ўвесь новы Златан, створаны мной. Усе тыя, у каго львінае сэрца. Усе тыя, у каго ў вачах гарыць агонь. Усе тыя, хто сапраўды разумее, што немагчымага няма. Дзякуй за ўсё.

Міна, мы зрабілі гэта! Паездка скончаная. Гэта было дзіўнае падарожжа. Я сумую па табе», — напісаў Златан.

Міна — гэта футбольны агент Міна Раёла, які спрычыніўся да развіцця кар'еры Ібрагімавіча. Ён памёр 30 красавіка 2022 года.

Ібрагімавіч за час футбольнай кар'еры забіў 511 галоў у 639 матчах за такія клубы, як «Мальмё», «Аякс», «Ювентус», «Пары Сен-Жэрмен», «Манчэстэр Юнайтэд», «Барселона», «Мілан», «Інтэр», «Лос-Анджэлес Гэлаксі», ён выйграў чэмпіёнскія тытулы ў чатырох краінах: «Аякс» (Нідэрланды), «Інтэр», «Мілан», «Ювентус», «Мілан» (Італія), «Барселона» (Іспанія), ПСЖ (Францыя).

Форвард таксама ёсць найлепшым бамбардзірам зборнай Швецыі з 62 галамі ў 121 матчы.

Каментары2

  • mikola
    17.06.2023
    da i hren z im.....Znaisli Galounu Navinu ? Moza vaina paczacca....Nikoga ne cikavic ?
  • Креон
    17.06.2023
    Наглый борзый тип это ибра, посмотрите в сети нарезки его поведения на поле к коллегам и игрокам соперника, из под тишка ударить пнуть наступить ,это его визитная карта, хотя не будь таким возможно и не добился всего того,что имеет.....

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць