Кіно33

Клінт Іствуд, Фантамас і робат Ары загавораць па-беларуску

Гэтым летам CineVoka, праект па агучванні сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціць некалькі навінак. Класіка французскага кіно, паўднёвакарэйская драма, спагеці-вестэрны, фільмы для ўсёй сям'і і многае іншае будзе выходзіць на працягу двух месяцаў па пятніцах на відэасэрвісе Voka, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

У адпаведным раздзеле на платформе ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў у беларускім дубляжы, і гэтая эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца. Толькі за найбліжэйшы месяц відэасэрвіс прэзентуе яшчэ восем фільмаў.

Першымі навінкамі чэрвеня сталі тры спагеці-вестэрны Серджа Леонэ з Клінтам Іствудам — «За жменю даляраў», «На некалькі даляраў больш» і «Добры, дрэнны, злы». Музыку да іх напісаў Эніа Марыконэ. Уся трылогія ўжо даступная на Voka.

Па-беларуску загаворыць і няўлоўны злачынца Фантамас з першага фільма аднайменнай трылогіі пра неверагодныя прыгоды камісара Жува. Ягоная прэм'ера на відэасэрвісе адбудзецца 23 чэрвеня.

Далей, 30 чэрвеня, на платформе выйдзе «Робат Ары». Гэта фільм для ўсёй сям'і пра падлетка, які перашкаджае злоснай карпарацыі ператварыць сябра-робата ў страшную зброю.

Фанаты паўднёвакарэйскага кіно, якое набірае папулярнасць, змогуць паглядзець у беларускім агучванні драму «Заўсёды» пра каханне баксёра і сляпой дзяўчыны. Фільм выйдзе на Voka 7 ліпеня.

Нарэшце, 14 і 21 ліпеня будзе прэзентавана яшчэ пару навінак для сямейнага прагляду: камедыя «Джоўі і Эла» пра пошукі кенгуру, які гаворыць, і незвычайнага алмаза, а таксама трэцяя частка вядомай франшызы «Дапамажыце, я паменшыў сваіх сяброў».

Каментары3

  • mikola
    20.06.2023
    Nima sto rabic ? Kolki iosc cikavyh ruskih Fimau ! Jakija Seryjaly !
  • АндрэйК
    20.06.2023
    Оо, фантамаса я б паглядзеў
  • Глядач
    20.06.2023
    Шкада, што за мяжой зрабілі недаступнымі. Прычым менавіта беларускую агучку, рускую глядзі - не хачу

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць