Свет11

Пскоўскі губернатар: Усе землі ўздоўж дзяржаўнай мяжы РФ скупленыя

У цяперашні час абарот зямель у Пскоўскай вобласці замарожаны ўладамі.
Пра гэта паведаміў 20 лістапада губернатар Пскоўскай вобласці Андрэй Турчак. «Мы свядома тармозім зараз гэты працэс, бо вельмі шмат спекулянтаў набылі землі сельскагаспадарчага прызначэння, нічога на іх не рабілі, а потым пераводзяць гэтыя землі ў разрад «іншых», дык вось мы заблакавалі гэты перавод, ‑‑ сказаў Турчак. – Супольна з пракуратурай і іншымі органамі створаны камісіі, што працуюць па кожным раёне, выяўляюць такія землі і іх уласнікаў, і, я думаю, у 2010 годзе будуць ініцыяваныя пазовы па запатрабаванні невыкарыстоўваных зямель назад, бо часам здараецца так, што прыязджае інвестар, гатовы працаваць на зямлі, а фізічнай магчымасці такой няма».

Але самая галоўная праблема, па словах губернатара, палягае ў тым, што «скупленыя ўсе землі ўздоўж мяжы». «Цяпер мы разбіраемся з гэтым пытаннем і будзем яго вырашаць», ‑‑ адзначыў ён.

Турчак стаў губернатарам Пскоўскай вобласці ў сакавіку 2009 года.

Пскоўская вобласць мяжуе з Латвіяй, Эстоніяй і Беларуссю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць