Першыя пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў F-16 Украіне чакаюцца ў пачатку 2024 года, аднак дакладныя тэрміны пакуль не вызначаныя, як піша Politico са спасылкай на заходніх чыноўнікаў.

Па словах крыніц, пытанне пра тое, хто перадасць самалёты Кіеву, таксама застаецца адкрытым, аднак у Мінабароны адной з еўрапейскіх краін заявілі, што, хутчэй за ўсё, гэта будуць Нідэрланды і Данія. Цяпер яны ўзначальваюць шматнацыянальную кааліцыю па падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў для палётаў на F-16 — у гэтых краін ёсць спецыяльныя авіяцыйныя сімулятары.
У той жа час напярэдадні стала вядома, што саюзнікі Украіны разглядаюць як магчымае месца для навучання пілотаў УСУ Румынію. Імаверна, гэтым будзе займацца кампанія Lockheed Martin, якая вырабляе F-16. Навучанне можа пачацца ўжо гэтым летам. Ваенна-паветраныя сілы Румыніі маюць на ўзбраенні 17 патрыманых знішчальнікаў F-16, набытых у Партугаліі, і плануюць закупіць яшчэ 32 у Нарвегіі.
Акрамя Даніі і Нідэрландаў, да кааліцыі для перадачы Украіне F-16 далучыліся Вялікабрытанія, Францыя, Швецыя, Нарвегія, Бельгія, Польшча і ЗША як краіна-вытворца.
Каментары
Нагадаю, што я напісаў, што дэмпартыя адно ўдае дапамогу і ня дасьць зьнішчальнікаў, і аўстралійскі ўрад ня дасьць.
Чакана я быў замінусаваны і залічаны ў пуцілукашэнкі.
Прадублюю вам, спадарства, сваю думку, якую тады агучыў.
НЯМА ЧАГО НА ГУМАНІТАРКУ ЛЭНДЛІЗАВУЮ СПАДЗЯВАЦЦА, А ТРЭ САМЫМ КУПЛЯЦЬ ЗБРОЮ.
І людзям на вялікі жаль цяпер ўжо і тлумачыць прыходзіцца, што самым, гэта не дэмакратычная дэлегацыя паўнамоцтваў ўраду, які накупіць яёк па сямнаццаць грыўняў, а самым. Калі ўрад Ўкраіны ўсуне свае перашкоды, людзі набудуць зьнішчальнікі F, як набываюць фэрары і бэнтлі.