Польскія ратавальнікі шукалі патанулага беларуса ў Балтыйскім моры, а знайшлі ў нечаканым месцы
На адным з пляжаў на Балтыйскім моры пошукавы атрад адшукваў зніклага беларуса. Паводле папярэдніх звестак, ён мог патануць. Але ўрэшце ўсё скончылася больш шчасліва, як піша Most.

Фота: prk24.pl
Польскім службам паведамілі, што мужчына мог купацца ў моры, і яго шукалі там. Але праз паўгадзіны пошукі завяршыліся, бо мужчыну знайшлі ў стане алкагольнага ап'янення на пляжы паблізу. Ён спаў у кустах.
Як паведамілі ратавальнікі, стан зніклага мужчыны быў кепскі, але хаця бы ён жывы. Ратавальнікі заклікаюць быць асцярожнымі і не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Сначала вынесла мозг, а потом подумала, как я проживу с двумя спиногрызами)
Шучу, я в этот момент спал в других кустах. Далековато от моря