Грамадства55

У збітай у Чачні расійскай журналісткі Мілашынай налічылі 14 пераломаў

Журналістка «Новой газеты» Алена Мілашына прайшла абследаванне ў маскоўскай клініцы пасля нападу на яе ў Чачні, паведаміла выданне.

Мілашынай дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, да 14 пераломаў кісцяў рук і шматлікія ўдары мяккіх тканак. «Свядомасць ясная, стан стабільны», — дадалі ў выданні.

Упраўленне Следчага камітэта па Чачні паведаміла пра завядзенне крымінальнай справы па факце нападу на Мілашыну і адваката Аляксандра Немава ў Чачні.

Справа заведзена па артыкулах аб «наўмысным прычыненні шкоды здароўю сярэдняй цяжкасці» і «наўмысным прычыненні лёгкай шкоды здароўю».

Ноччу 5 ліпеня стала вядома аб іх вяртанні ў Маскву.

Напярэдадні журналістка і адвакат прыляцелі ў Грозны на прысуд маці чачэнскіх актывістаў Зарэмы Мусаевай, якую ў студзені 2022 года з Ніжняга Ноўгарада выкралі чачэнскія сілавікі. Мусаевай прысудзілі 5,5 года калоніі — менавіта столькі запытвала абвінавачанне.

Аўтамабіль Мілашынай і Немава па дарозе з аэрапорта блакавалі ўзброеныя людзі. Журналістку і адваката моцна збілі нагамі, у тым ліку па твары, а затым адабралі і разбілі тэхніку. Нападнікі, па словах адваката, пагражалі іх застрэліць, прыкладалі пісталет да галавы.

Каментары5

  • Жвір
    06.07.2023
    Арні, у Расеі ўсе такія. Гэта вынік кіраваньня нквдэшна-пуцінскага рэжыма. Беспакаранасьць папярэднікаў натхняе нашчадкаў.
  • Mafkees
    06.07.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Spraviadlivy
    06.07.2023
    Жвір, nu ty smeshny) Byccam by da Pucina tam neshta inaksh bylo)

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні6

Расійскі дыпламат, які загінуў на Кіпры, хутчэй за ўсё, працаваў на ГРУ. Магчыма, ён хацеў перабегчы на Захад1

Расійская разведка рэзка наехала на канстанцінопальскага патрыярха23

Мая Санду выступіла за аб'яднанне Малдовы з Румыніяй13

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША2

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам26

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць