Дырэктар ЦРУ Уільям Бёрнс мяркуе, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін усё яшчэ можа паквітацца з кіраўніком ПВК «Вагнер» Яўгенам Прыгожыным за арганізаванае ім паўстанне ў канцы чэрвеня.

Пра гэта Бёрнс сказаў у чацвер на Форуме бяспекі ў Аспене, піша «Еўрапейская праўда».
Бёрнс назваў расійскага прэзідэнта Пуціна «найбуйнейшым апосталам расплаты» і сказаў, што «будзе здзіўлены, калі Прыгожын пазбегне далейшай адплаты».
«Калі б я быў Прыгожыным, я б не звальняў свайго дэгустатара», — сказаў Бёрнс, дапусціўшы, што верхавода «вагнераўцаў» могуць забіць, напрыклад, атруціўшы.
Ён таксама сказаў, што, на ягоную думку, Прыгожын цяпер знаходзіцца ў Беларусі, як было відаць на нядаўнім відэа.
«Ён крыху змяніў маршрут… Мне здаецца, нядаўна ён быў у Мінску. Я не ўпэўнены, што ў яго ёсць планы на пенсію ў прыгарадзе Мінска, але ён таксама прабавіў нейкі час у Расіі», — сказаў Бёрнс.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары