«Такія незалежныя краіны, як Беларусь, — костка ў горле для Захаду», — заявіла старшыня Савета Рэспублікі.
«Такія незалежныя і сацыяльна арыентаваныя краіны, як Беларусь, — костка ў горле для Захаду. Пра гэта заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Мінскі домабудаўнічы камбінат», піша БелТА.
«Вы бачыце, што палітычная сітуацыя, якая складваецца вакол нашай краіны, сапраўды няпростая. Калі яшчэ ў 2020 годзе камусьці было незразумела, то тры гады прайшло — і ўсе ўбачылі, што гэта было выразна накіравана на развал нашай краіны. Такія краіны, як наша, — костка ў горле для многіх. Бо мы жывём сваім розумам, сваімі традыцыямі, і ўсё ў краіне робіцца для народа. Але самае галоўнае — трэба разумець, што трэба захаваць краіну. Не будзе нам шчасця нідзе ў іншай краіне», — сказала Наталля Качанава.
Беларусь за 30 гадоў здолела пабудаваць суверэнную, незалежную краіну, як мяркуе трэці чалавек у краіне.
«Мы дакладна памятаем, што адбывалася і як мы апынуліся на развале Савецкага Саюза. Была краіна — і няма. І вось за гэты перыяд пабудавалі прыгажуню-краіну.
Сёння ўсе прыязджаюць і кажуць: цудоўная краіна. Вучыцеся, працуйце, стварайце сем'і, нараджайце дзяцей. Хто як хоча рэалізаваць сябе ў нашай краіне — усе магчымасці для гэтага ёсць», — адзначыла спікер.
«Сацыяльна арыентаваная дзяржава — наш прыярытэт, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Каб захаваць тыя сацыяльныя выгоды, якія мае наша дзяржава і нашы людзі, павінны працаваць прадпрыемствы, бо адлічэнне падаткаў, фарміраванне бюджэту дазваляе выплачваць пенсіі, дапамогу сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырашаць пытанні ў [галіне] аховы здароўя, набываючы сучаснае абсталяванне і выплачваючы заработную плату лекарам, настаўнікам,
гарантуючы бяспеку нашай краіны і спакой на нашых вуліцах.
Гэта дарагога варта. І на гэта ўсё, вядома, патрэбныя сродкі. Для гэтага павінны працаваць такія прадпрыемствы, як ваша».
Каментары