Грамадства

У Мінску не хапае больш за 80 дворнікаў

У мінскіх ЖЭУ цяпер вакантна 82 стаўкі дворнікаў, з 2 283 працоўных месцаў занята 2 201, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны». 

Фота ілюстрацыйнае

Пра сітуацыю з дворніцкімі кадрамі падчас пасяджэння працоўнай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы паведаміла генеральная дырэктарка аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Марына Тоўсцік.

Больш за ўсё дворніцкіх вакансій цяпер у Першамайскім раёне — 20. За ім ідуць Маскоўскі раён, дзе патрабуецца 12 работнікаў, Цэнтральны — 11, Партызанскі — 10, Савецкі — 8, Фрунзенскі — 7. А вось у Кастрычніцкім незанятых ставак усяго 3.

У працэнтных суадносінах недахоп кадраў найбольш адчувальны ў тым жа Партызанскім раёне, дзе штат дворнікаў цяпер укамплектаваны на 90,3 %. А самы запоўнены такімі работнікамі раён — Фрунзенскі, там не хапае ўсяго 1,2% дворнікаў ад штатнай колькасці.

Марына Тоўсцік падкрэсліла, што перад жыллёвымі арганізацыямі стаіць задача цалкам запоўніць усе вакансіі дворнікаў у тэрмін да 1 верасня. Па яе словах, рабочым па комплекснай уборцы і ўтрыманні некаторыя ЖЭУ нібыта гатовыя плаціць да 1 500 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць