Свет3535

Арастовіч і Фейгін больш не будуць рабіць традыцыйных сумесных эфіраў. Што здарылася?

Стрымы Фейгіна з Арастовічам глядзела мільённая аўдыторыя.

Аляксей Арастовіч з журналістам Маркам Фейгіным. Кадр з эфіру

Блогер Марк Фейгін, які рэгулярна праводзіў папулярныя сумесныя стрымы з былым пазаштатным дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Аляксеем Арастовічам, абвясціў аб спыненні даўняй традыцыі. 

Пра гэта Фейгін напісаў у сваім тэлеграм-канале яшчэ 13 жніўня, адзначыўшы, што ў іх з Арастовічам «творчы адпачынак».

«Як я ўжо пісаў, мы ўзялі творчую паўзу. Трэба даць адпачыць нашаму праекту. Плюс да ўсяго я не сварыўся з Арастовічам. Мы з ім дамовіліся, ён пагадзіўся, і мы ўзялі паўзу. Паглядзім, што будзе далей», — казаў Фейгін у сваіх нядаўніх стрымах наконт адсутнасці эфіраў з Арастовічам.

Затым, 18 жніўня, журналіст апублікаваў дадатковы пост, у якім назваў фармат сумесных эфіраў з Арастовічам «закрытым з прычыны вычарпанасці». У тым ліку ён згадаў і нейкую публікацыю ў фэйсбуку, «якая з’яўляецца фэйкам».

Публікацыя, пра якую ішла размова, была напісаная ад асобы Арастовіча і ўтрымлівала крытыку ў адрас Фейгіна з-за аўтарскіх правоў, колькасці праглядаў і ахопаў аўдыторыі на YouTube.

Сам пост ужо выдалены.

«Эфіраў з Фейгіным больш не будзе. (…) Я не збіраўся выходзіць з працэсу дзеля вас, шаноўныя гледачы, нягледзячы на ​​ўсю яго нуднасць, бо як вядучы Фейгін — нуль, адны і тыя ж пытанні сямнаццаць месяцаў запар без усялякай спробы перастроіцца.

Але пасля таго, што ён пачаў рабіць, падтрымліваць з ім адносіны проста грэбую. Чувак рэальна спрабаваў забаніць мой канал. І суткамі хлусіў, што гэта аўтаматыка», — нібыта напісаў Арастовіч на сваёй фэйсбук-старонцы. 

Фрагмент публікацыі Аляксея Арастовіча з крытыкай у адрас Марка Фейгіна. Сам Фейгін назваў гэты пост фэйкавым, а Арастовіч, наадварот, нічога не абвяргаў. Скрыншот фэйсбук-старонкі Аляксея Арастовіча

Важна адзначыць, што з моманту пачатку вайны ва Украіне сумесныя стрымы Фейгіна і Арастовіча пераважна выходзілі менавіта на ютуб-канале Фейгіна, аднак з красавіка гэтага года трансляцыі сталі выходзіць і на ўласным канале Арастовіча, дзе той пачаў збіраць значна больш праглядаў, чым было ў Фейгіна.

Невядома, ці гэта асноўная прычына канфлікту інтарэсаў і спынення сумесных эфіраў, аднак ёсць яшчэ адзін магчымы фактар. 

10 жніўня Аляксей Арастовіч выклаў відэаінтэрв'ю з расійскай апазіцыйнай журналісткай Юліяй Латынінай, дзе абмяркоўваліся самыя надзённыя пытанні (днём раней, 9 жніўня, у Арастовіча выходзіў апошні сумесны стрым з Фейгіным).

«Галоўная наша памылка — гэта калі мы дазволілі сабе расчалавечваць усіх расіян. Спачатку мы трымаліся, а потым акунуліся ў гэта ўсё. Мы далі сярэднестатыстычнаму мабілізаванаму расіяніну, які цяпер складае касцяк арміі, выдатную матывацыю ваяваць. Зараз ён заўсёды можа сабе патлумачыць, навошта ён ваюе, бо мы далі яму падставу для помсты, называючы яго жонку, дзяцей і бацькоў жывёламі», — казаў у тым відэа Арастовіч.

Постар відэаінтэрв'ю Аляксея Арастовіча Юліі Латынінай. Фота: ютуб-канал Арастовіча

На думку гледача, які напісаў на Арастовіча заяву ў СБУ, ягоныя словы на відэа — гэта апраўданне агрэсіі супраць Украіны, што прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў паводле артыкула 436-2 КК Украіны.

Цяпер Арастовіч знаходзіцца пад рызыкай крымінальнага пераследу СБУ і рызыкуе паўтарыць гісторыю са сваім звальненнем з Офіса прэзідэнта Украіны і стаць яшчэ больш «непажаданым» ва ўкраінскай медыяпрасторы, асабліва для сваіх найбліжэйшых паплечнікаў, якім дагэтуль быў Марк Фейгін.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары35

  • Они - такие
    19.08.2023
    Демократия и свобода слова они - такие.....
  • Лол
    19.08.2023
    Зразумела, што нічога не зразумела. Пра словы з інтэрв’ю Латынінай неяк увогуле дзіўна, бо нічога скандальнвга там няма, звычайныя этычна-філасофскі разважанні. Спадзяюся ўсё будзе добра, тым больш што Арэстовіч заўжды добра адгукаўся аб беларусах і разумее нашу сітуацыю. Гэта дорага каштуе, бо ва Украіне мала палітыкаў, каторыя ведаюць Беларусь. А вось хто сапраўды кансерва недастойная эфіраў, гэта Мартынава, што перыядычна ганіць нашых добраахвотнікаў, беларускія нацыянальныя сілы, выступае супраць аднаўлення статусу беларускай мовы як адной дзяржаўнай і г.д Што яна робіць на ўкраінскіх каналах увогуле незразумела.
  • Бобр
    19.08.2023
    Точно подмечено. С трактовкой все кто против нас животные, а мы ангелы: результат не дадут.

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне8

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Маляваныч расказаў, чым адкупляўся ад даішнікаў1

У Мінску адбыўся вялікі сход Дзядоў Марозаў і Снягурак ФОТЫ1

Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі3

Апублікаваныя дэкларацыі кандыдатаў у прэзідэнты. Колькі ў Лукашэнкі, а колькі ў астатніх?25

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 202011

Данія ўзмацняе абарону Грэнландыі. Трамп нядаўна зноў загаварыў пра жаданне набыць яе6

Пашынян адмовіўся ад удзелу ў саміце СНД. Кажа, у яго кавід1

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна10

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне8

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →