Свет44

Зніклую 16-гадовую расійскую фігурыстку знайшлі. Пра яе не было нічога вядома амаль суткі

Аліна Гарбачова знойдзеная вечарам аўторка паліцэйскімі ў Маскве, яе жыццю нічога не пагражае. Sports.ru расказвае, як развіваліся падзеі.

Аліна Гарбачова. Фота: сацсеткі

1. Каля 13 гадзіны ў аўторак стала вядома, што Аліна Гарбачова знікла. Напярэдадні вечарам яна сышла з катка на «Чкалаў Арэне». Апошні раз камеры зафіксавалі спартсменку па адрасе Валакаламская шаша, будынак 67.

2. А 13:30 з'явілася паведамленне, што на Пакроўскай набярэжнай выявілі рэчы Гарбачовай. Пазней высветлілася, што інфармацыя непраўдзівая: на пляжы аператыўнікі знайшлі толькі шкарпэткі — невядома, ці належалі яны фігурыстцы.

3. Пазней стала вядома, што Аліна знікла пасля сваркі з трэнеркай — фігурыстка працуе пад кіраўніцтвам Соф'і Федчанка. Таксама з'явілася інфармацыя, што Гарбачова хоча змяніць трэнерку і можа знаходзіцца ў кагосьці з сяброў.

4. Пракуратура Масквы апублікавала відэа з Гарбачовай, якая сыходзіць з трэніроўкі на «Чкалаў Арэне».

5. Бабуля Аліны заявіла, што ўнучка «пасварылася з трэнеркай і сышла». Яна адзначыла, што трэнерка Федчанка «тры гады забараняла Аліне кантактаваць» са сваякамі.

6. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве пасля знікнення Гарбачовай.

7. Да пошуку фігурысткі падключыліся добраахвотнікі пошукавага атрада «Ліза-алерт». Прыняць удзел у пошуках вырашыла і чэмпіёнка Расіі ў танцах на лёдзе Лізавета Худайбердыева.

8. Каля 17 гадзіны вадалазы скончылі працу па пошуку Гарбачовай у Маскве-рацэ.

9. Харэограф Мікіта Міхайлаў, які працуе з групай Соф'і Федчанка, заявіў, што ў Гарбачовай і яе трэнеркі не было ніякіх канфліктаў.

10. Каля 20 гадзіны пракуратура Масквы апублікавала відэа з камеры назірання маскоўскай кавярні на Валакаламскай шашы — у кадр трапіла Аліна, відэа было знята каля 13 гадзіны.

11. Каля 22 гадзіны паліцыя знайшла Гарбачову ў кінатэатры аднаго з гандлёвых цэнтраў. Паводле заявы маскоўскай пракуратуры, жыццю і здароўю фігурысткі нічога не пагражае.

Каментары4

  • Страшные людзи
    30.08.2023
    Ясна была з самага пачатку. А вось тое што яна выкинула рэчы каб сiмiтаваць самагубства i каб прымусиць настауника перажываць, гэта аб многiм кажа, страшная дзяучынка, далёка пойдзе.
  • august30
    30.08.2023
     Hе драматизируйте. У Вас,наверное,нет детей такого возраста 🙂Типичная подростковая выходка: вот уйду от вас и не скажу куда,и когда вернусь тоже не скажу. C возрастом проходит.

  • Žvir
    30.08.2023
    Страшные людзи, z artykula jasna, što kanflikta z trenieram u dziaŭčynki nie bylo. Dyk čaho toj adčuvać siabie vinavataj ? Tam babuliencyja napliala duratý, što i nia dziva...

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам людзі патрэбныя, і пажадана з Узбекістана». Лукашэнка запрасіў узбекаў масава ехаць у Беларусь23

У Гродне насмерць засыпала зямлёй кіраўніка будаўнічай фірмы3

Кіраўнік МЗС Літвы: Палітыка ў дачыненні да Беларусі мяняцца не будзе, змены толькі ў фармулёўках4

Мінздароўя прыпыніла працу буйнога прыватнага медцэнтра «Лазар» у Баранавічах3

Цэны на малочнае ў свеце зніжаюцца3

У Магілёве зваршчык загінуў, захацеўшы спусціцца на грузавым ліфце

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала15

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць