Свет1111

Наколькі небяспечны tranq — новы наркотык, які захоплівае Амерыку?

Амерыканскія ўлады ўстурбаваныя. Наркотык мае сур'ёзныя пабочныя эфекты, і антыдоту няма.

Фота: vecteezy

У пачатку 2010-х у Расіі і краінах Усходняй Еўропы атрымаў распаўсюджанне кашмарны наркотык — «кракадзіл». Гэты танны заменнік гераіну, выраблены ў кухонных «лабараторыях», дарыў карыстальнікам лускаватую скуру і гнойныя раны. Цяпер падобны па шкоднасці прэпарат — фентанілавая сумесь, вядомая як tranq — наводзіць жах у ЗША.

З 2019 года колькасць смерцяў, звязаных з фентанілам, павялічылася ў Штатах амаль у чатыры разы. У мінулым месяцы Белы дом абвясціў аб плане спыніць яго распаўсюджванне. Дастаткова ведаць усяго пару рэчаў, каб жаданне паспрабаваць у патэнцыйнага новага карыстальніка адпала зусім.

Tranq спалучае ў сабе фентаніл (сінтэтычнае апіоіднае рэчыва) з ксілазінам (ён жа «tranq» — моцны неапіоідны транквілізатар, які выкарыстоўваецца для заспакаення коней, аленяў ды іншых буйных жывёл).

The Economist распавядае, што ўпершыню ён быў заўважаны органамі па барацьбе з наркотыкамі яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў у Пуэрта-Рыка. Але цяпер наркотык быў выяўлены амаль ва ўсіх амерыканскіх штатах, што непакоіць улады ЗША.

На кітайскіх вэб-сайтах ксілазін можна купіць усяго за 6 даляраў за кілаграм, таму пастаўшчыкі забароненых наркотыкаў могуць максімізаваць свае прыбыткі, выкарыстоўваючы яго для змешвання з даражэйшым фентанілам, які пастаўляецца ў асноўным мексіканскімі наркакартэлямі. Многія канчатковыя карыстальнікі не будуць ведаць, купляюць яны фентаніл або транквілізатар.

І гэта вялікая падстава для турботы. Нягледзячы на ​​тое, што tranq хімічна адрозніваецца ад «кракадзіла», дзейнічае на арганізм ён падобным чынам. Ён таксама выклікае глыбокія некратычныя раны, у якіх скура і мышцы проста загніваюць. Такія раны могуць лёгка інфікавацца, што прыводзіць да ампутацыі канцавін. Вялікія дозы могуць выклікаць страту прытомнасці, што робіць нарказалежнага лёгкай мішэнню для нападу або рабавання.

Магчыма, яшчэ больш трывожным з'яўляецца тое, што «Налаксон» — экстраны сродак ад перадазіроўкі сінтэтычнымі апіёідамі кшталту фентанілу — неэфектыўны супраць неапіоідаў, такіх, як ксілазін. «Налаксон» нядаўна быў ухвалены ў ЗША для безрэцэптурнага продажу і выкарыстання без медычнага кантролю. Ён уздзейнічае на апіёідныя рэцэптары ў галаўным мозгу, нейтралізуючы эфекты дзеяння такіх рэчываў, як фентаніл: у прыватнасці, прыгнятае дыханне. Але для ксілазіну такія антыдоты не былі зацверджаныя. Гэта азначае, што чалавеку, які ўжыў наркотык, для выжывання можа спатрэбіцца больш, чым толькі «Налаксон» — напрыклад, дадатковы кісларод і падтрымка дыхання.

Тым не менш, амерыканскія нарколагі кажуць, што сінтэтычныя апіёіды застаюцца іх галоўнай праблемай. З кожным годам яны забіваюць усё больш і больш амерыканцаў, толькі ў 2021 годзе яны забралі каля 70 000 жыццяў. Для параўнання, у тым годзе ў аўтакатастрофах у ЗША загінула каля 43 000 чалавек.

Улады ўспрымаюць выклік сур'ёзна. У лютым Упраўленне па кантролі за харчовымі прадуктамі і медыкаментамі абвясціла, што пачне правяраць імпартны ксілазін, які можна легальна купляць для выкарыстання ў ветэрынарыі. Падазроныя пастаўкі будуць затрымлівацца. Тым не менш, эксперты падазраюць, што tranq будзе працягваць распаўсюджвацца.

Каментары11

  • Из США
    04.09.2023
    Не вериться что кто-то реально будет с этим бороться. В США де-факто с приходом Байдкна и его клики к власти с наркотой перестали бороться. Они считают что народу слишком много и надо избавляться от него любыми путями, так что чем больше выбирает тем лучше. Классика капитализма- мальтузианство (или же евгеника - американская разновидность) на практике.
  • Зусім ужо
    04.09.2023
    Шагоўныя...,
    шагоўны, па-першае, гэта не перадрук "мядузы". Спасылка на асноўны матэрыял пазначана ў тэксце, чытайце ўважлівей.
    Па-другое, дзе тут ватная прапаганда ў тэксце - толькі вам аднаму, напэўна, зразумела...
  • Mafkees
    04.09.2023
    Из США,

    Беги из Америки пока не поздно. Пока тебя не сгнобили(на основе евгеники и мальтузианства конечно). Детишки будут вынуждены кушать крыс с кетчупом,а тебя и жену заставят заниматься проституцией,чтоб за дешевый мотель заплатить. И это можешь считать что тебе еще повезло.Злые англо-саксы тебя уже просто так не отпустят,они будут ставить на тебе разные опыты,а в задний проход установят вышку 5G,чтоб ты ходил и всем раздавал интернет. Чем ты думал когда туда поехал?! Чем тебе Ивацэвичы або Шклоу не нравились?

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў панаракаў на «дэфіцыт сяброўскіх пачуццяў», што з некаторымі краінамі захоўваецца стагоддзямі14

Моцныя маразы вяртаюцца, да выходных да мінус 23°С

У Мінску пракладваюць тунэль для дажджавой вады1

ЕС і Індыя дамовіліся аб свабодным гандлі пасля 20 гадоў перамоў4

Топ-чыноўнік РПЦ назваў Зяленскага, Парашэнку і іншых прэзідэнтаў Украіны «сатаністамі» і заклікаў перамагчы іх малітвай і пастом27

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам25

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць