Улада11

Лукашэнка 10 снежня ляціць у Маскву

Аляксандр Лукашэнка 10 снежня наведае Маскву з працоўным візітам па запрашэнні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, паведаміла прэс-служба Крамля.

Кіраўнікі дзяржаў возьмуць удзел у чарговым пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, гаворыцца ў паведамленні.

Як раней паведамлялася, на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Паўлам Барадзіным 3 снежня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка выказаў неўразуменне наконт пераносу пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета з 8 на 10 снежня.

Разам з тым, паводле яго слоў, у цэлым для беларускага боку гэта не прынцыпова. «Чаму расіяне не хочуць восьмага праводзіць, а дзесятага? Але для нас гэта не прынцыпова, калі там няма нейкіх падводных плыняў», — цытавала Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Тэма была закранутая ў сувязі з тым, што 8 снежня спаўняецца 10 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Парадак дня маючага адбыцца пасяджэння ВДС у Маскве прадугледжвае разгляд кіраўнікамі дзяржаў 17 пытанняў. Асноўным пытаннем будзе абмеркаванне сумесных дзеянняў Беларусі і Расіі па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, паляпшэння параметраў плацежнага балансу.

Лукашэнка чакае, што «апрача ўрачыстасці, гэтае мерапрыемства павінна мець канкрэтны практычны характар».

«10 гадоў — гэта дата, калі трэба падводзіць вынікі. Нам давядзецца казаць людзям, чаго мы дасягнулі за гэты час. Недзе, можа апраўдвацца за тое, што не зрабілі. Але, тым не менш, нашаму саюзу 10 гадоў. Яны чакаюць ад нас большага. Хаця быццам бы і зроблена нямала», — заявіў беларускі кіраўнік 3 снежня на сустрэчы з Паўлам Барадзіным.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны25

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

«Апошні трактар ​​забярэ банк». Як фермер пабудаваў унікальны бізнэс, але праз 30 гадоў усё страціць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»26

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць