Вайна

Расіяне рыхтуюцца да магчымага адступлення — разрабавалі завод у Такмаку

Расіяне пачалі рабаваць прадпрыемствы ў Запарожскай вобласці і распрацавалі план вывазу каштоўных рэчаў з-за складанай для іх сітуацыі на паўднёвым фронце, паведамляе ўкраінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Паводле інфармацыі Цэнтра, у часова акупаваным Такмаку расіяне разрабавалі мясцовы кавальска-штамповачны завод. Большасць абсталявання расійскія вайскоўцы вывезлі.

Акрамя гэтага, мясцовыя акупацыйныя ўлады распрацавалі план вывазу каштоўных рэчаў з захопленага горада. Ён будзе прыменены ў выпадку пагаршэння сітуацыі для расіян.

Сёння расійскі бок прызнаў адступленне з сяла Рабоціна. Гэта частка ўкраінскага наступлення на Такмак — стратэгічны вузел расійскай арміі. УСУ спрабуюць разарваць сухапутны калідор у Крым, для чаго ў пачатку чэрвеня 2023 года пачалі прасоўванне да Мелітопаля і Бярдзянска. Узяцце Такмака — частка гэтага шляху.

З сакавіка 2022 года ён знаходзіцца пад расійскай акупацыяй. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА9

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць