Грамадства77

У Віцебску затрымалі казачага атамана. Ён значны дэвелапер, КДК мае да яго прэтэнзіі

Буйнога віцебскага дэвелапера затрымалі праз падазрэнне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю. КДК недалічыўся ад яго 2,5 млн рублёў падаткаў. «Наша Ніва» мяркуе, што гаворка ідзе пра віцебскага бізнэсмена Васіля Раманенку. Ён таксама быў атаманам Віцебскай акругі.

Як паведамляе КДК, падазраваны восем гадоў займаўся арэндай камерцыйнай нерухомасці. Ва ўласнасці яго сямʼі знаходзіцца больш за 65 аб’ектаў, у тым ліку буйны гандлёвы цэнтр, адзін з рынкаў горада, складскія памяшканні.

Паводле КДК, з мэтай ухілення ад падаткаў «галава сямейства, зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, арганізаваў рэгістрацыю яшчэ шасці ўзаемазалежных і падкантрольных суб’ектаў гаспадарання, якія займаліся тым самым відам дзейнасці, пры гэтым выкарыстоўвалі спецыяльны рэжым падаткаабкладання».

КДК мяркуе, што паміж гэтымі суб’ектамі гаспадарання бізнэсовец штучна размеркаваў гандлёвыя аб’екты і выручку ад іх здачы ў арэнду.

Ператрусы ў офісах Раманенкі. Фота: КДК

«Фінансавай міліцыяй быў высветлены цэлы шэраг прыкмет, якія паказваюць на наяўнасць супрацьпраўнай схемы мінімізацыі падаткаў: кампаніі вялі супольны бізнэс, кіраванне іх дзейнасцю фактычна ажыццяўлялася адной асобай, офісныя памяшканні ўсіх суб’ектаў гаспадарання знаходзіліся на адным юрыдычным адрасе ды іншае», — паведамляе ведамства.

Па версіі КДК, у выніку неабгрунтаванага выкарыстання льготнага рэжыму падаткаабкладання бізнэсовец ухіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму не меншую за 2,5 млн рублёў.

У дачыненні да яго і яшчэ чатырох чалавек распачатая крымінальная справа.

Праведзеныя восем ператрусаў, арыштаваныя 65 аб’ектаў нерухомасці агульным коштам каля 100 млн рублёў.

«У цяперашні час падазраваныя па крымінальнай справе даюць прызнальныя паказанні. Прымаюцца меры па кампенсацыі нанесенай шкоды. У добраахвотным парадку імі пералічана ў бюджэт 330 тысяч рублёў», — дадалі ў КДК.

Інфармацыю пра затрыманне Раманенкі з'явіліся ў сетках 27 жніўня. Напэўна, Раманенка цяпер на волі, але дакладнай інфармацыі на гэты конт няма.

Яго сям'я валодае рынкам «Цэнтральны», будаўнічай крамай «РамГандаль», былым кінатэатрам «Брыганціна» і г. д.

Раманенку 71 год. Ён скончыў Акадэмію сельскай гаспадаркі ў горадзе Горкі ў 1984 годзе, працаваў у кіроўных органах сельскай гаспадаркі. «Наладзіў у горадзе пастаўкі прадуктаў харчавання для насельніцтва», як піша пра яго сайт «Беларускае казацтва».

Цікавасць да яго гэтага сайта не выпадковая. Ëн быў галоўным атаманам Віцебскай акругі гэтай структуры з расійскімі каранямі.

Каментары7

  • Железный Дровосек
    06.09.2023
    Да не было здесь кизяков никогда! Любой из них оккупант и враг был во все времена—топили в крови белорусов во имя ср*ного вяличия орды.
  • 4ка6
    06.09.2023
    Атаман Витебского округа казаков.

    "Казачьи" организации в Беларуси - это звучит примерно как "организация янычар" в Сербии или "организация ветеранов сс" в Израиле.
  • даведка
    06.09.2023
    Да, добра разбогатели некоторые при губернаторстве Андрейченко в Витебске и мэрстве Кочановой в Новополоцке.

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых ВІДЭА

Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі2

У Гродне кіраўніца школьнай апякунскай рады забрала сабе больш за 3600 рублёў унёскаў1

Першая замежная авіякампанія спыніла палёты ў Расію пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку ў небе

Маці паскардзілася на траўмы 5‑гадовага сына ў псіхіятрычнай бальніцы Гомеля. Што адказалі дактары5

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»9

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць