Свет

Памёр легендарны дызайнер моднага дома Dior

Французскі мадэльер Марк Баан займаў пасаду галоўнага дызайнера моднага дома Dior з 1961 па 1989 год. Ён апранаў такіх зорак, як Элізабет Тэйлар і Грэйс Келі. Пра смерць дызайнера паведаміла газета Le Figaro.

Марк Баан. Фота: Getty Image 

Марку Баану было 97 гадоў. З 1990-х ён жыў у адзіноце ў Бургундыі, дзе адрэстаўраваў сабе дом XVIII стагоддзя.

У свой час Баана запрасіў працаваць у модным доме Dior асабіста ягоны заснавальнік Крысціян Дыёр. У 1960 годзе ён замяніў на пасадзе галоўнага дызайнера Dior Іва Сен-Ларана.

Мадэльер шыў уборы для актрыс Элізабет Тэйлар і Грэйс Келі. А калі апошняя выйшла замуж за князя Манака, то ён адказваў за ўборы яе дачок-прынцэс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёр «Сабачага сэрца» Бортка — чый дзед-беларус быў расстраляны ў 1938‑м — зняў скандальны серыял пра Сталіна19

У Полацку знайшлі жанчыну, якая ратавала хлопцаў ад войска. Даводзіла да 27 гадоў — і разводзілася, каб выйсці за наступнага4

У Гродне на таргі выставілі старадаўні вадзяны млын на Ласасянцы2

Трамп заявіў, што падчас сустрэчы ў Кітаі заклікаў Пуціна спыніць агрэсію супраць Еўропы

Ціханоўская правяла трохгадзінную сустрэчу з Віктарам Бабарыкам28

«Сувязі з заграніцай» прыроўніваюцца да злачынства. Некалькі высноваў са «справы EU4Belarus — SALT»16

У SALT пацвердзілі выцек персанальных звестак, праз што ў Беларусі ідуць ператрусы20

У Сербіі арыштавалі прапагандыста, які заклікаў «біць і ламаць рэбры» пратэстоўцам5

У Магілёве абрабавалі банк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА33

Беларусы з якіх рэгіёнаў загінулі на вайне за Расію КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць