Кіно11

«Небаракі» Ёргаса Ланцімаса атрымалі «Залатога льва» на Венецыянскім кінафестывалі

«Гэта кіно з'едліва смешнае, бязглуздае і эксцэнтрычнае, у ім столькі ўсяго, што любыя спробы прааналізаваць гэта будуць выглядаць жаласна», — піша Раян Латанцыа для IndieWire. На 80-м Венецыянскім кінафестывалі адбылася прэм'ера «Небаракаў» («Poor Things») рэжысёра Ёргаса Ланцімаса («Лобстар», «Фаварытка»). Фільм атрымаў 10-хвілінныя авацыі пасля паказу, і яго ўжо называюць «жывой класікай».

Emma Stone and Ramy Youssef
Эма Стоўн і Рамі Юсэф у фільме «Небаракі». Фота: Searchlight Pictures

Крытыкі высока ацанілі візуальнае афармленне фільма, ігру і абсурдысцкі гумар.

Стужка заснаваная на аднайменным рамане пісьменніка Аласдэра Грэя — патрыярха шатландскага постмадэрнізму. Перад смерцю аўтар дазволіў грэцкаму рэжысёру Ланцімасу, чыю творчасць высока цаніў, адаптаваць сваю кнігу для кіно.

Камічны твор Грэя 1992 года высмейвае супярэчлівую заклапочанасць віктарыянскай Брытаніі прыстойнасцю і гратэскнымі паводзінамі. У адаптацыі, вернай вар'яцкаму гумару і адчуванню цялеснага жаху, перададзенаму ў рамане, Лантымас і сцэнарыст Тоні Мак-Намара (чыя юрлівая дасціпнасць была неад'емнай часткай поспеху іх папярэдняга супрацоўніцтва ў фільме «Фаварытка») захавалі таксама глыбокія філасофскія пытанні, якія ёсць у творы. Што робіць чалавека чалавекам? Хто можа даць жыццё і адабраць яго? Ці з'яўляюцца паводзіны дарослых усяго толькі вывучаным падаўленнем уласных жаданняў? І як, урэшце, выпечку робяць такой хрумсткай?

Па сутнасці, гэта гісторыя Франкенштэйна, у якой монстр — гэта далікатная прыгожая Бэла (Эма Стоўн). Яе стваральнік — Годвін (Уільям Дэфо), пустэльнік са шнарамі на твары і геній хірургіі, якога яна трапна і пяшчотна называе богам. Ён ажыўляе жанчыну-самазабойцу тым, што перасаджвае ёй мозг яе ненароджанага немаўляці. Толькі тры чалавекі наогул ведаюць пра існаванне Бэлы: Годвін, яго хатняя прыслужніца місіс Прым і Макс Мак-Кэндлес — дапытлівы малады студэнт-медык, якога Годвін бярэ на працу памочнікам.

Willem Dafoe and Ramy Youssef
Уільям Дэфо і Рамі Юсэф у фільме «Небаракі». Фота: Searchlight Pictures для IndieWire

Макса адразу ж зачароўвае Бэла — дарослая жанчына, якая размаўляе, рухаецца і разважае як дзіця: стукае па піяніна ў гасцінай, шпурляе яму ў твар свой сняданак і пры гэтым увесь час балбоча нешта неразборлівае. Ён мяркуе, што ў яе рэдкае псіхічнае захворванне, але Годвін пераконвае, што яна проста расце. Вядома ж, так яно і ёсць: яе слоўны запас павялічваецца на 15 слоў у дзень, а мысленне становіцца ўсё больш ясным. Аднойчы яна выяўляе, што знаходзіцца ў яе паміж ног і як прыемна да гэтага дакранацца. Калі ёй кажуць, што яна не можа абмяркоўваць такія рэчы публічна, Бэла здзіўляецца: як хтосьці можа прыкінуцца, што такога лёгкадаступнага задавальнення не існуе?

Для лагоднага адурманенага Макса нешчаслівым паваротам будзе тое, што Бэла сустракае Дункана Уэдэрберна — хвацкага, геданічнага адваката, які кажа жанчыне, што «ветлівае грамадства разбурае душу», а потым абяцае выкрасці яе, забраць у падарожжа і даць ёй увесь сэкс, які яна хоча. Ад такой прапановы немагчыма адмовіцца.

Emma Stone and Mark Ruffalo
Эма Стоўн і Марк Руфала ў фільме «Небаракі». Фота: Atsushi Nishijima / AP

Напышлівае абаянне Уэдэрберна можа надакучыць за некалькі дзён, але віды і гукі Лісабона — першага прыпынку ў іх туры — не дакучаюць.

«Гулліва-эластычнае адчуванне часу ў фільме — прыкметнае адрозненне ад рамана з яго неўратычна запісанымі датамі і дэталямі — узмацняецца неверагоднай працай мастакоў-пастаноўшчыкаў, чые візуальныя арыенціры вагаюцца ад дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва да ар-дэко, ад віктарыянскага стымпанку да раскошы Belle Epoque», — піша Variety. Такія гарады, як Лісабон, Парыж і Александрыя, становяцца магутнымі пародыямі на саміх сябе — менавіта такімі іх можа бачыць дзіця, калі гартае кніжку з рознакаляровымі малюнкамі. Вытанчаныя касцюмы таксама не прывязаныя да рэальнасці: цяжкія, высокія падплечнікі і велізарныя каўняры, як быццам з узбітых вяршкоў — усё агрэсіўна кантрасных адценняў.

Як адзначае Hollywood Reporter, фільм Ёргаса Ланцімаса — гэта «па-вар’яцку захапляльная казка, якая стварае не адзін, а адразу некалькі самабытных светаў, кожны з якіх выглядае як твор мастацтва і населены запамінальнымі персанажамі, сыгранымі першакласнымі акцёрамі». Крытыкі называюць гэтую чорную камедыю найлепшай працай рэжысёра, а таксама прадказваюць узнагароды Эме Стоўн, якая выканала галоўную ролю.

У замежны пракат фільм выйдзе 8 снежня.

 Чытайце таксама:

Заўтра на кінафестывалі ў Венецыі пакажуць «Зялёную мяжу» — фільм пра мігранцкі крызіс

10 перспектыўных серыялаў гэтай восені

«Рэаліці» — зманліва простая драма. Праймае

Каментары1

  • Žvir
    10.09.2023
    Čepucha. Liudziej nastojliva pryvučajuć pierajmacca čym zaŭhodna ŭsim, što padmianiala b realnaść.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Да акцыі далучыліся толькі маргіналы». Што пісаў у чатах пасля свайго выкрыцця кадэбэшнік, адказны за беларускую эміграцыю4

Дзеці радзей глытаюць іншародныя прадметы: навукоўцы назвалі невідавочную прычыну

Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава14

Білі Айліш знялася ў роліку пад песню беларусаў1

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць13

СМІ раскрылі просты і рэалістычны план, як Трамп зможа заставацца прэзідэнтам ЗША да 2037 года29

«Сядзеў сем разоў за крадзяжы». Каларытны беларус трапіў ва ўкраінскі палон, паваяваўшы тыдзень2

Былы палітвязень Віктар Лосік распавёў пра сваё вызваленне і пераезд з сям'ёй у Польшчу1

Рабаў расказаў, якім будзе надвор'е ў красавіку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі17

Мабільны Анжалікі Мельнікавай з 19 сакавіка знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць