Спорт22

Дзесяць перуанскіх шаманаў правялі абрад з мэтай нейтралізацыі Неймара. Ці спрацавала?

Служыцелі культу «Бацькі Сонца» ўзвялі паблізу стадыёна ў Ліме алтар, куды паклалі амулеты, сцягі, мячы і фатаграфіі гульцоў камандаў, піша El Diario.

У матчы з Балівіяй Неймар пабіў рэкорд Пеле па галах за зборную, калі не лічыць таварыскіх гульняў. Цяпер у форварда «Аль-Хіляля» 79 галоў. Фота: Pedro Vilela / Getty Images

Да фатаграфіі Неймара шаманы прымацавалі ляльку, звязаўшы ёй левую нагу, а ў правую ўваткнулі меч. Выканаўшы такія хітрыя дзеянні, шаман Фелікс Рондан пракаментаваў, што адбудзецца з Неймарам у гульні з нашчадкамі інкаў.

«Мы нейтралізавалі Неймара, звязаўшы яму ногі. Мы прывязалі яго, каб ён не мог бегаць і добра гуляць. Мы зрабілі спецыяльны рытуал, каб яго розум затуманіўся, і ён не мог вызначыць, чаго ён шукае і якія ў яго мэты», — распавёў задаволены шаман.

Рычарлісан, Каземіра і трэнер зборнай Фернанда Дзініз таксама сталі аб'ектамі таго, што шаманы змясцілі на фатаграфіі калючыя расліны і марскія ракавіны.

Матч Перу — Бразілія скончыўся пару гадзін таму. Бразілія перамагла з лікам 1:0. Мяч забіў Маркіньяс на 90-й хвіліне з перадачы Неймара.

Вось і загадка: спрацаваў шаманскі абрад ці не?

У папярэднім матчы супраць Балівіі, дзе бразільцы разграмілі апанентаў 5:1, у Неймара быў дубль, галявы пас і нават незабіты пенальці.

А сёння ў Рышарлісана, які таксама стаў аб'ектам увагі шаманаў, была самая нізкая адзнака за гульню — 6,5 бала.

Каментары2

  • *
    13.09.2023
    Ілі 
  • Žvir
    13.09.2023
    Kaniečnie шаманскі абрад спрацаваў! A chiba не? Šamanoū nie chapila, kali b byū adzinaccaty -  Brazilija prajhrala b, zabiūšy hol u svaju ūlasnuju bramu ! Viedaju, što kažu...

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну4

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын48

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць