Грамадства1919

Наталля Качанава пра будучыя выбары: Спакойна нам жыць не дадуць

Старшыня Савета Рэспублікі паўдзельнічала ў праграме Марата Маркава на АНТ «Нічога асабістага» і зрабіла традыцыйны рэверанс у бок Аляксандра Лукашэнкі.

Наталля Качанава. Скрыншот відэа АНТ

Так Наталля Качанава выказала меркаванне, што ў парламенцкіх выбарах у 2024-м і прэзідэнцкіх 2025-м гадах Беларусі спакойна жыць не дадуць, але яе краіна ўжо змянілася і гатовая да гэтага.

«У любой краіне электаральная кампанія можа стаць трыгерам для той ці іншай сітуацыі, якая можа разгарнуцца ў залежнасці ад таго, як складваецца сітуацыя ў краіне. І досыць шмат такіх палітычных кампаній, якія будуць праходзіць у шэрагу краін, несумненна, яны нейкім чынам будуць адбівацца дзесьці на ўзаемадзеянні з нашай краінай (у гэтым няма ніякага сумневу), таму што тады, калі спрабуюць некаторыя нашы суседзі сыходзіць ад сваіх праблем, перакладаючы гэта на тое, што раптам нейкая агрэсія ці небяспека зыходзіць з боку суседзяў, гэта брудна і няправільна.

(…) Таму мы разумеем, што, магчыма, нейкія будуць спробы, а мы гэта бачым, зусім нядаўна вы паказалі фільм дакументальны, дзе затрымліваюць тэрарыстаў, якія сёння гатовыя пайсці на шматлікія ахвяры ў нашай краіне дзеля нейкай нажывы.

Будуць. Спакойна нам жыць не дадуць. Пра гэта казаў прэзідэнт неаднаразова, гэта так, але наша грамадства сёння іншае і краіна іншая — не такая, калі мы жылі і, расслабіўшыся, думалі, што гэта данасць, раз і назаўжды.

(…) І таму я думаю, што наша грамадства сёння больш будзе кансалідаванае ў супрацьдзеянні тым выклікам, якія будуць ці магчымыя ў адносінах да нашай дзяржавы».

Таксама Наталля Качанава пракаментавала новыя правілы замены пашпартоў грамадзян Беларусі за мяжой. Яна заявіла, што гэта не жорсткая мера.

«Якая гэта жорсткая мера? Гэта рашэнне, якое прынята ў нашай краіне. Мы жывем сваім жыццём, па сваіх законах, са сваімі традыцыямі. Чаму хтосьці можа ўмешвацца ў нашы ўнутраныя справы? Мы так вызначылі, і гэта нармальна. Калі ты жывеш у Беларусі, атрымлівай дакумент, які пацвярджае тваё грамадзянства, твае звесткі. Калі ты хочаш мець дачыненне да гэтай краіны, прыязджай і атрымай дакументы, хто табе перашкаджае? Нашы консульствы як працавалі, так і будуць працаваць, але выдаваць асноўны дакумент, які ёсць у чалавека, які пацвярджае яго асобу, будзем тут, у Беларусі».

«А тое, што нас крытыкуюць… Не за гэтае пытанне, дык за іншае. Ім жа трэба за нешта крытыкаваць тую краіну, якую, у прынцыпе, крытыкаваць няма за што. Таму я да гэтага вельмі спакойна стаўлюся. Наша краіна адкрыта для тых, хто хоча спакойна жыць, працаваць тут, ствараючы на карысць будучыні краіны.

Калі ласка, прыязджайце. У нас працуе спецыяльная камісія. Скажыце, у якой яшчэ краіне такое ёсць? Ну а тым, хто не хоча, каму не падабаецца, калі ім тут так дрэнна, мы нікога не трымаем. Едзьце, паглядзіце, дзе лепш», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

«Мы шмат маем зносіны з людзьмі, выязджаем у рэгіёны, і мы ведаем, што да нас прыязджае вялікая колькасць людзей з розных краін. Наколькі яны любуюцца Беларуссю, улюбляюцца ў яе і з'язджаюць з самымі лепшымі думкамі пра нашу краіну. Таму хто хоча жыць і працаваць — калі ласка, мы толькі за. Дарэчы, вельмі шмат людзей сёння прыязджае да нас, ратуючы сваіх дзяцей. Яны самі адкрыта пра гэта гавораць, калі прыходзяць на прыём у Савет Рэспублікі. Ратуюць ад псеўдакаштоўнасцяў, якія ім навязваюць у заходніх краінах. Таму ў нас вельмі дэмакратычная палітыка ў гэтым плане», — пераканана Наталля Качанава.

Каментары19

  • дочка Максима Дизайнера Шарикова
    15.09.2023
    «А тое, што нас крытыкуюць …

    хто вас крытыкуе, товарищ дамочка? хочацца крытыкнуць Дизайнера за
    тое, што мала рэ тушы )
  • Иван Михайловский
    15.09.2023
    Да тебе диспетчер водоканала жизни не дадут. Сидела бы на месте и не дергалась, а теперь добавила себе громадное количество не нужных забот.
  • Спадар
    15.09.2023
    Турма па табе плачыць!

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову30

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Усе навіны →
Усе навіны

«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася». На сайце анлайн-бібліятэкі з’явілася аб’ява, што яе ўладальнік памірае6

Смяротнае атручэнне сям'і ў Краснаярскім краі: вызначана асноўная версія2

Зяленскі: Мы бліжэйшыя да заканчэння вайны, чым думаем1

Дэпутат: «Кошт квадратнага метра не павінен перавышаць сярэднямесячнага заробку». Наколькі гэта рэальна?2

Смяротнае ДТЗ у Дзяржынскім раёне: пасажыр хацеў перасесці на месца кіроўцы, але трапіў пад машыну

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»37

Ландсбергіс: Пакуль у Беларусі не пачнуцца рэальныя змены, пра зняцце санкцый не можа быць і гаворкі5

Еўракамісар па пытаннях бяспекі і абароны заклікаў Захад рыхтавацца да нападу Расіі

Якія звесткі пра нас захоўвае Telegram і што можа змяніцца для карыстальнікаў, калі ён стане раскрываць іх спецслужбам?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову30

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Галоўнае
Усе навіны →