Грамадства22

Расія актыўна працуе з прамысловасцю Беларусі, каб нарасціць вытворчасць снарадаў — ГУР

Расія выкарыстоўвае Беларусь для нарошчвання вытворчасці боепрыпасаў. Пра гэта прадстаўнік ГУР, генерал-маёр Вадзім Скібіцкі заявіў у інтэрвʼю «Украінскай праўдзе».

Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Мінскую вобласць 13 чэрвеня азнаёміўся з арганізацыяй вытворчасці рэактыўных снарадаў у Беларусі

«Расія спрабуе аднавіць вытворчасць і выйсці на той даваенны ўзровень, які быў (і нават перасягнуць яго).

Планы РФ па вытворчасці на 2024 год — каля 2,1 млн боепрыпасаў. Для таго каб аднавіць вытворчасць і нарошчваць яе, яны актыўна працуюць з прамысловасцю Беларусі», — сказаў ён.

Па словах Скібіцкага, да пачатку лета 2023 года расійскае войска выкарыстоўвала пераважна тыя боепрыпасы, якія захоўвала ў сябе на складах (яны былі вырабленыя больш за 30 гадоў таму, і толькі палова з іх, па даных ГУР, мела нармальны стан).

З пачатку кастрычніка, як дадае прадстаўнік украінскай разведкі, расійскія войскі штодзень выкарыстоўваюць на полі бою каля 15 тысяч боепрыпасаў.

У сярэдзіне верасня выданне NYT паведаміла, што з канца 2022 года расійская ваенна-прамысловая вытворчасць зноў пачала набіраць абароты, і зараз Расія вырабляе больш боепрыпасаў, чым Злучаныя Штаты і Еўропа.

За паўтара года поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расія, па даных Forbes, ужо выдаткавала больш за 167 млрд даляраў.

Каментары2

  • Kotya
    12.10.2023
    Это не секрет. Завод агат делает это 100%, еще подшипниковый и тракторный, но последние 2 слухи только 
  • Jahor
    12.10.2023
    Kotya, завода "Агата" няма ў Беларусі. Ёсць два прадпрыемствы, ў назвах якіх ёсць слова "агат", але яны займаюцца ў асноўным электронікай. У іх няма ні магутнасцяў, ні абсталявання, ні кампетэнцыі, каб штомпаваць снарады. Вашы 100 адсоткаў - гэта таксама з разраду "адна баба сказала".

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C7

«Чаму беларусы нас не абаранілі?» Шукеловіч расказаў малавядомую гісторыю сям’і Багушэвіча6

У вяскоўца згарэў дом, яго самога пасля пажару шпіталізавалі. Пакуль ён лячыўся, аднавяскоўцы двойчы абакралі яго хату6

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч15

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць