Свет44

Расійскія дэпутаты прапануюць перайменаваць сяло Шалава, бо з-за назвы яно вымірае. Мясцовыя жыхары кажуць, што прычына іншая

Віцэ-спікер расійскай Дзярждумы Уладзіслаў Даванкоў і дэпутат ад партыі «Новыя людзі» Антон Ткачоў унеслі законапраект, які забараняе выкарыстоўваць «абразлівыя» назвы населеных пунктаў, якія «прыніжаюць годнасць жыхароў». Яны ўпэўненыя, што гэтым самым яны заахвоцяць людзей з гэтых мясцовасцяў не з'язджаць, піша «Медуза».

«Нядаўна да нас прыйшоў ліст з вёскі Шалава. Ёсць такая ў Яраслаўскай вобласці. Людзі скардзяцца, што ніяк не могуць змяніць назву населенага пункта. Жыхары суседніх гарадоў з іх смяюцца. Моладзь з'язджае, імкнучыся хутчэй змяніць прапіску. Ніхто не хоча, каб у пашпарце ў іх дзяцей красавалася крыўднае слова. У такіх населеных пунктах жывуць тысячы людзей», — заявіў Даванкоў.

У дакуменце, выстаўленым на разгляд, прапануецца дазволіць прадстаўнічым органам муніцыпальных утварэнняў прымаць рашэнні па перайменаванні населеных пунктаў без узгаднення з іншымі органамі выканаўчай улады.

У якасці прыкладаў «абразлівых» назваў дэпутаты прыводзяць вёскі і сёлы Лох (Саратаўская вобласць), Антылохава (Іванаўская вобласць), Шалава (Яраслаўская вобласць), Мусорка (Самарская вобласць), Пукава (Цвярская вобласць), Попкі (Пскоўская вобласць) і Бухалава (вёскі з такой назвай ёсць у розных рэгіёнах).

Праўда, у саміх населеных пунктах з такімі назвамі ідэю дэпутатаў не падтрымалі. Кіраўнік адміністрацыі Велікасельскага паселішча Яраслаўскай вобласці (там знаходзіцца Шалава) Віталь Вадап'янаў заявіў, што «не чуў «ні скаргаў на назву ад жыхароў вёскі, ні «нейкіх кпін з суседніх вёсак». А што насельніцтва змяншаецца, то гэта сапраўды так, але прычына гэтаму зусім іншая, якую так проста не вырашыш.

«Дэпутатам трэба спусціцца на зямлю… Адна з прычын, чаму людзі не выбіраюць для жыцця такія населеныя пункты, — гэта якраз адсутнасць інфраструктуры, дарог, медпунктаў, аптэк. Гэта ў першую чаргу камфорт.

Я б параіў любым дэпутатам любых фракцый і аб'яднанняў усё-такі звяртаць увагу на якасць жыцця такіх населеных пунктаў, на іх фінансаванне, таму што ў нас у асноўным ідуць праблемы з-за штогадовага недафінансавання, а не ад назваў».

Іншыя кіраўнікі мясцовых адміністрацый са сваім калегам салідарныя. У Попках «не бачаць нічога страшнага ў назве», толькі «часам пра гэта жартуюць», а жыхары Лоха «ганарацца гэтай назвай». І лічаць, што дэпутатам Дзярждумы проста няма чым больш заняцца.

Каментары4

  • даведка
    20.10.2023
    «Шалавы» все сельские уезжают в посёлок «Шалашовки»? 
  • Змогар
    20.10.2023
    Састарєлыя *** кпяць з шалавы ;)
  • Маша, 2 рубля і ваша
    20.10.2023
    Прыгожая назва! У другой бы краіне адбою ад турыстаў не было б

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

«Каханы за 500 м ад вас». Наста Дашкевіч расказала, як год таму ляцела як на крылах да мужа ў Літву1

Пад Мінскам абнаўляюць веламаршрут Мінск — Раўбічы

Старшыня канцэрна «Беллеспаперпрам» расказаў, ці памагло прадпрыемству зняцце амерыканскіх санкцый1

«Прыток кіроўцаў назіраем з панядзелка». Што адбываецца з іншымі службамі таксі на фоне збояў «Яндэкса»

У Беларусі перастаў працаваць яшчэ адзін сэрвіс «Яндэкса»9

Пад ціскам грамадскасці Трамп адмяніў жывую трансляцыю расстрэлу злачынцы, асуджанага да смяротнага пакарання5

Навукоўцы прасачылі, як смерць аднаго слана можа ўплываць на экасістэму1

У Расіі знялі шалёна папулярны серыял пра ядзерныя вучэнні, у якіх удзельнічалі беларусы. Вось што не так з «Паўраспадам»22

Расія за паўтара месяца пабудавала на мяжы з Украінай буйную базу для ўдараў па ёй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара9

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць