Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля паведамляе, што на працягу апошніх гадзін у адказ на абстрэлы ізраільскай тэрыторыі былі атакаваныя групы баевікоў і абʼекты тэрарыстычнай арганізацыі «Хезбала» ў Паўднёвым Ліване.
Паведамляецца, што баевікі «Хезбалы» выпусцілі ракету па вайсковым аўтамабілі ў раёне ліванскай мяжы. Ракета была перахопленая, а група баевікоў была атакаваная з паветра.
Па верталёце ЦАХАЛ была выпушчаная ракета класа «зямля — паветра». У адказ быў атакаваны вайсковы комплекс, які выкарыстоўваўся баевікамі, якія ажыццявілі гэты абстрэл, паведамляе ЦАХАЛ.
Каментары
Заметьте, украинцы, как всё быстренько:
- два авианосца
- комплексы ПВО
- морская пехота
И всё это не через полтора-два года, а за неделю.
Теперь понятно, кто «союзник США»?