Улада44

Беларусь пачала стварэнне Нацыянальнага касмічнага агенцтва

Камандна‑вымяральны пункт для забеспячэння палёту беларускага касмічнага апарата ствараецца ў Лагойскім раёне.

Беларусь пачала стварэнне Нацыянальнага касмічнага агенцтва, паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь.

«Фарміраванне новай структуры пачалося ўжо, мы ўзгаднілі са многімі міністэрствамі, што трэба стварыць сістэму кіравання праектамі ў сферы касмічных даследаванняў і касмічных тэхналогій, — расказаў Пётр Віцязь. — Плануем пры Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварыць такую сістэму. Як дакладна будзе называцца новая структура, будзе вырашана ўрадам».

Стварэнне нацыянальнага касмічнага агенцтва прадугледжана Нацыянальнай праграмай даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах на 2008‑2012 гады. Плануецца, што новая структура будзе вырашаць усе пытанні, звязаныя з даследаваннем і выкарыстаннем Беларуссю касмічнай прасторы, у тым ліку з прымяненнем магчымасцей новага беларускага спадарожніка, які плануецца запусціць у наступным годзе.

Новы беларускі спадарожнік будзе больш лёгкі і манеўраны, чым папярэдні: яго вага складзе амаль 400 кг, распазнаванне каля 2 м.

Беларускі касмічны апарат забяспечыць поўнае пакрыццё тэрыторыі Беларусі касмічнай здымкай. Інфармацыю, што атрымліваецца са спадарожніка, плануецца выкарыстоўваць для экалагічнага маніторынгу, кантролю за землекарыстаннем, назірання і прадухілення надзвычайных сітуацый, абнаўлення тапаграфічных карт і іншых мэт.

Камандна‑вымяральны пункт для забеспячэння палёту беларускага касмічнага апарата ствараецца ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.

ам будзе функцыянаваць сучасная антэнная сістэма і праграмна‑апаратны комплекс для прыёму інфармацыі са спадарожніка. Усе касмічныя даныя будуць перадавацца адсюль у Цэнтр кіравання палётамі касмічнага апарата, які будзе функцыянаваць у будынку Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН у Мінску.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць