Грамадства11

Мінабароны выступае за адмену адтэрміноўкі для завочнікаў

Прычына — памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў.

Прычына — памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў.

У Беларусі наспела неабходнасць адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу для навучэнцаў завочнай формы навучання, заявіў першы намеснік міністра абароны Пётр Ціханоўскі, прадстаўляючы ў парламенце папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе.

Прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў-завочнікаў звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы. Аналіз колькасці насельніцтва Беларусі па полу і ўзросце паказвае істотнае зніжэнне колькасці мужчын, якія падлягаюць штогадоваму першапачатковаму прыёму на вайсковы ўлік, і, як следства, памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў. Па дадзеных першага намесніка міністра, за апошні час колькасць мужчын, якім споўнілася 18 гадоў, здольных да вайсковага прызыву, штогод скарачаецца на 5-7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да службы ў арміі былі прызнаныя больш за 58% прызыўнікоў, у 2008 -- 49%, у 2009 -- амаль 41%. Пётр Ціханоўскі лічыць, што ў бліжэйшыя 2-3 гады сітуацыя не зменіцца.

Першы намеснік міністра падкрэсліў, што Беларусь мае самы вялікі пералік адтэрміновак сярод краін СНД: 28 падстаў для непрызыву, што ахопліваюць 49 катэгорый (у Расіі толькі 21 адтэрміноўка, ва Украіне — 17). На атрыманне адукацыі ў Беларусі атрымліваюць адтэрміноўкі больш за 164 тыс. чалавек ва ўзросце 18-26 гадоў, з іх каля 36 тыс. вучацца на завочнай форме.

Паводле БЕЛТА

Каментары1

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць