Свет11

Іранская апазіцыя вядзе баі з паліцыяй на вуліцах Тэгерана

, Ісфахана і іншых буйных гарадоў краіны. Пацвярджаецца гібель звыш дзясятка праціўнікаў рэжыму Махмуда Ахмадынеджада

Іранская апазіцыя вядзе баі з паліцыяй і апалчэнцамі‑басіджамі на вуліцах Тэгерана, Ісфахана і іншых буйных гарадоў краіны. Пацвярджаецца гібель звыш дзясятка праціўнікаў рэжыму Махмуда Ахмадынеджада, у тым ліку пляменніка лідэра апазіцыі Мірхасейна Мусаві.

Іранская апазіцыя зноў сышлася ў двубоі з уладамі ў нядзелю, калі шыіты адзначалі Ашуру дзень ушанавання імама Хусэйна, забітага ў 680 годзе ў Кербеле. Масавыя акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, якія перараслі ў вулічныя баі, прайшлі ў Тэгеране, Ісфахане, Мешхедзе, Тэбрызе. Улады краіны перадаюць пра арышт каля 300 чалавек.

У Тэгеране, па сведчаннях рэфармісцкіх сайтаў, каля дзесяці загінулых актывістаў апазіцыі, яшчэ пяцёра — у Ісфахане, чацвёра — у Тэбрызе. Сярод загінулых Алі — пляменнік лідэра апазіцыі Мірхасейна Мусаві.

Сутыкненні апазіцыі з паліцыяй, што пачаліся ў многіх гарадах з самай раніцы, перасталі быць падобнымі да мірных акцый грамадзянскага непадпарадкавання. На слезацечны газ і кулі, ужо сапраўдныя, а не гумовыя, актывісты апазіцыі адказваюць камянямі і пляшкамі з запальнай сумессю. На паліцэйскія патрулі былі здзейсненыя шматлікія напады.

Паліцэйскія ўчасткі ў Тэгеране і Ісфахане былі часткова эвакуаваныя з боязі, што натоўп захопіць зброю.

Лозунг, які стаў звыклым за апошнія паўгода «На тарсин, на тарсин, ма хаме ба хам асцім!» ( «Не бойцеся, не бойцеся, мы ўсе разам!» Змяніўся на зварот да паліцэйскіх і басіджаў «Бетарсін, бетарсін, ма хаме ба хам астим! «(«Бойцеся, бойцеся, мы ўсе разам! «), перадае блогер anoushe са спасылкай на сваю тэгеранскую сяброўку. У чэрвені многія пратэстоўцы хавалі свае асобы, каб іх не пазналі,у нядзелю так паступалі ўжо паліцэйскія.

Частка басіджаў далучылася да апазіцыі.

У нядзелю са зваротам да ўладаў выступіў Мехдзі Карубі — яшчэ адзін апазіцыйны лідэр. Ён абвесціў, што рэжым вярхоўнага духоўнага лідэра Ірана (рахбара) аяталы Алі Хаменеі «горшы, чым рэжым шаха».

Увечары паліцыя і ваенізаваныя падраздзяленні Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі заблакавалі сталічную вуліцу Мір‑Дамад, дзе павінен быў адбыцца масавая «шаме гарыбан» ‑ вячэра ўшанавання забітых у ноч Ашуры.

Шпіталь, куды было прывезена цела Алі Мусаві, быў таксама ачэплены паліцыяй і апалчэнцамі.

У ноч на панядзелак сутыкненні працягнуліся ў штаб‑кватэры дзяржаўнай вяшчальнай карпарацыі IRIB.

У Мешхед ўлады перайшлі ў наступ Прадстаўніцтва апазіцыйнага аяталы Юсуфа Санэи ў гэтым горадзе спасціг той жа лёс, што і яго офіс у Куме ў мінулы чацвер. Басіджы разграмілі памяшканне, збіўшы служачых, і расклеілі на сценах партрэты Хаменеі.

Такі ж лёс напаткаў і дом‑музей заснавальніка Ісламскай Рэспублікі аяталы Рухолы Хамейні. Там напярэдадні Ашуры павінен быў чытаць лекцыю экс‑прэзідэнт Махадам Хатамі, што перайшоў у апазіцыю. Аднак басіджы сарвалі выступ палітыка, уварваліся з дом і павыбівалі там усе шыбы.

Улады краіны запэўніваюць, што за беспарадкамі стаяць заходнія спецслужбы і тэрарыстычная Арганізацыя народных маджахедаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Легіянер з Марока: Я ўпершыню бачу -30°С зімой, я надзяваў два камплекты тэрмабялізны

Севярынец: Кантралёрам у ШІЗА сумна. Таму ўключаюць «дыскатэку»1

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»23

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць