Улада

Змены ў заканадаўстве: Заробкі мэнэджэраў могуць быць павышаныя, але ўсё адно рэгламентуюцца

Савет Міністраў Беларусі вызначыў канкрэтныя механізмы ўстанаўлення і павышэння каэфіцыента суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка і сярэдняй заработнай платы арганізацыі ў цэлым, што паставіць у роўныя ўмовы кіраўнікоў арганізацый розных форм уласнасці, уключаючы банкі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове ўрада нумар 1476, якая ўступае ў сілу з 1 студзеня 2010 года, паведамілі ў Апараце Саўміна.

У галоўным упраўленні працы і заработнай платы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што да гэтага часу нарматыўным дакументам, на аснове якога наймальнікі фарміравалі ўмовы аплаты працы кіраўнікоў арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці, з’яўлялася пастанова Савета Міністраў ад 25 ліпеня 2002 года нумар 1003 «Аб узмацненні залежнасці аплаты працы кіраўнікоў арганізацый ад вынікаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці». Пастанова нумар 1476 унесла ў яе значныя карэкціроўкі.

У прыватнасці, пастановай нумар 1003 было ўстаноўлена, што каэфіцыент суадносін сярэдніх заработных плат кіраўніка і па арганізацыі ў цэлым (незалежна ад формы ўласнасці) не можа перасягаць 5,0. Канкрэтны каэфіцыент у залежнасці ад значнасці і маштабаў вытворчасці, колькасці работнікаў устанаўліваецца органам, які заключыў кантракт, а для кіраўнікоў арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці — органам, упаўнаважаным кіраваць дзяржмаёмасцю. Для кіраўнікоў стабільна працуючых арганізацый, якія маюць высокую эфектыўнасць і прыярытэтнае значэнне ў развіцці галіны, а таксама арганізацый, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца сацыяльна-працоўная рэабілітацыя інвалідаў і садзейнічанне іх інтэграцыі ў грамадства, каэфіцыент можа быць устаноўлены больш за 5,0. Прычым такі павышаны каэфіцыент устанаўліваецца па прадстаўленню рэспубліканскага органа дзяржкіравання, канцэрнаў, аблвыканкама (Мінгарвыканкама) пастановай Савета Міністраў па ўзгадненню з Прэзідэнтам Беларусі.

Пастановай нумар 1003 не быў прадугледжаны парадак устанаўлення павышанага каэфіцыента (больш як 5,0) для кіраўнікоў арганізацый прыватнай формы ўласнасці, якія не ўваходзяць у сістэму міністэрстваў і канцэрнаў, а таксама для кіраўнікоў банкаў. Патрэбна была канкрэтызацыя і парадку ўстанаўлення каэфіцыента для кіраўнікоў арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Ва ўмовах росту патрэбнасці ў прытоку замежных інвестыцый з’яўляецца вельмі важным практычнае забеспячэнне прывабнасці ўмоў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці для замежных інвестараў, арганізацый, уключаючы банкі, у якіх нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь маюць кантрольны пакет акцый. Для вырашэння гэтых пытанняў заканадаўчым шляхам і былі распрацаваны змяненні ў пастанову нумар 1003.

Так, прадугледжваецца, што з 1 студзеня 2010 года фактычны каэфіцыент будзе разлічвацца нарастаючым падрахункам з пачатку справаздачнага года і не зможа перавышаць 8,0 для кіраўнікоў арганізацый незалежна ад формы ўласнасці. Пры гэтым для кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш як 50 працэнтаў (гэта значыць у акцыянерных таварыствах, дзе кантрольны пакет акцый належыць дзяржаве) каэфіцыент суадносін будзе ўстанаўлівацца да 5,0 уключна — органам, які заключае кантракт. Каэфіцыент звыш 5,0 і да 8,0 уключна будзе ўстанаўлівацца шляхам прыняцця па ўзгадненню з Прэзідэнтам Беларусі адпаведнай пастановы Савета Міністраў на падставе прадстаўлення рэспубліканскага органа дзяржкіравання, канцэрна, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і Нацбанка (адносна банкаў).

Такім чынам, пастановай нумар 1476 захаваны механізм устанаўлення павышанага каэфіцыента (звыш 5,0 і да 8,0 уключна) для кіраўнікоў эфектыўна працуючых дзяржаўных арганізацый і кіраўнікоў арганізацый, у якіх кантрольны пакет акцый належыць дзяржаве, і прапанаваны такі ж парадак адносна кіраўнікоў банкаў з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці звыш 50 працэнтаў.

Для кіраўнікоў іншых арганізацый (арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці або акцыянерныя таварыствы, у якіх дзяржава не мае кантрольнага пакета акцый) каэфіцыент суадносін будзе ўстанаўліваць орган, што заключае кантракт, самастойна да 8,0 уключна. У гэтым выпадку ў наймальніка, у тым ліку банкаў, у статутным фондзе якіх кантрольны пакет акцый належыць прыватнаму капіталу або нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, з’явіцца больш гібкі рычаг матэрыяльнага стымулявання кіраўнікоў, што ў рэальных умовах эканомікі дасць магчымасць устанаўліваць ім дастаткова высокі ўзровень заработнай платы.

Каэфіцыент для кіраўніка будзе ўстанаўлівацца ў агульным парадку наймальнікам, гэта значыць органам, які заключыў кантракт, а для кіраўнікоў акцыянерных таварыстваў з кантрольным пакетам акцый, што належыць дзяржаве, — узгадняцца з органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд (напрыклад, міністэрствам або канцэрнам).

Такім чынам, можна вылучыць дзве галоўныя навацыі дакумента. Па-першае, гэта ўвядзенне значна спрошчанага парадку ўстанаўлення наймальнікам павышанага (да 8,0 уключна) каэфіцыента для кіраўнікоў арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку што займаюцца сацыяльна-працоўнай рэабілітацыяй інвалідаў, і арганізацый, у статутным фондзе якіх прэваліруе доля ўласнасці прыватнага капіталу або замежнага інвестара (нерэзідэнта). Па-другое, захоўваецца права для рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага банка хадайнічаць перад урадам аб устанаўленні павышаных каэфіцыентаў для кіраўнікоў эфектыўна працуючых дзяржарганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы перавышае 50 працэнтаў, у тым ліку для кіраўнікоў банкаў, што забяспечваюць прыцягненне замежных інвестыцый, крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі і выконваюць нарматывы бяспечнага функцыянавання.

Каментары

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ўпершыню збіраецца наведаць МДЛУ — адзін з самых пратэсных універсітэтаў у 2020-м4

Сілавікі затрымалі геймера, які ў анлайн-гульні пабудаваў дом у выглядзе свастыкі

Журналіста Ігара Ільяша перавялі ў СІЗА ў Калядзічы1

Гэта іншае? На чым падстаўляюць удзельнікаў флэшмобу «Надо!»18

«Усе атрымалі кухталёў за афармленне». У Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання1

У Варшаве плануюць правесці Вялікі беларускі дзіцячы фэст1

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

Сіноптыкі прагназуюць пад канец тыдня пахаладанне і мокры снег2

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе

Галоўнае
Усе навіны →