А 4‑й раніцы 1 студзеня ў адной са сталічных клінік памёр 49‑гадовы непрацуючы мінчук, які быў туды дастаўлены паўтары гадзіны раней з пранікальным раненнем грудной клеткі і пашкоджаннем лёгкага.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена,
што мужчыну ў 1.40 у кватэры ў сварцы штурхнула жонка, пасля чаго ён упаў на шкленне міжпакаёвых дзвярэй.
Падазраваная ва ўчыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў была затрымана нарадам палка патрульна‑паставой службы міліцыі і змешчана ў ІЧУ. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса.
Каментары