Грамадства3535

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў». Паэт Славамір Адамовіч схадзіў на выбары і даў інтэрв'ю прапагандзе

Паэт, якога калісьці судзілі за верш «Убей презідента», даў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе». Згадаў і Ціханоўскую з Калеснікавай.

Славаім Адамовіч Славомир Адамович Slawomir Adamovich
Славамір Адамовіч. Скрын відэа pol.mlynby / YouTube

У інтэрв'ю Адамовіч казаў, што дайшоў да таго, каб пісаць вершы па-руску і цяпер жыве на дзве краіны — Беларусь і Нарвегія. І згадаў непрыемны выпадак, які здарыўся з ім у Нарвегіі ў нулявыя. Тады ён толькі атрымаў камунальную кватэру.

«Я адкрыў дзверы. Мне адразу ў лоб і вырубілі».

Па словах паэта, пасля гэтага ён праз два месяцы выехаў у Беларусь. «Гэта было канкрэтнае вяртанне. Тады ў мяне каля 10 тысяч было. За два гады я сабраў яшчэ не працуючы. І дамоў праз Стакгольм «Белавіяй».

Па словах Адамовіча, чакаючы самалёт, ён «з эмацыйным задавальненнем парваў свой першы часовы нарвежскі пашпарт. <…> Трэба было бачыць, як глядзела на мяне работніца аэрапорта, якая прапускала [на пасадку]. Але ж я свой беларускі пашпарт захоўваў, — расказаў паэт і дадаў: Я вось чуў, што ёсць упартыя, што рвуць беларускія пашпарты, што па меншай меры глупства».

Адамовіч прыгадаў, што ў канцы 2020-га зноў выехаў з Беларусі ў Нарвегію. «Сказаў сабе — далей ад граху».

Адамовіч распавёў, што адзін раз спецыяльна прыязджаў на сустрэчу з Святланай Ціханоўскай.

«Я спецыяльна з свайго запалярʼя прыляцеў. Яна знаёмілася. На той час ужо год прайшоў, было каму сустракаць гэту нашу зямлячку.

Можа быць, лексіка трохі выклікае ўсмешку: «Наш прэзідэнт Святлана». У маіх вачах, абʼектыўна, гэта чалавек, які прэзентуе нас, апанентаў. Яна рэпрэзентант, прадстаўнік».

Славамір Адамовіч прыняў удзел у парламенцкіх выбарах.

«Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў», — сказаў паэт, але не стаў расказваць, за каго галасаваў.

Славаім Адамовіч Славомир Адамович Slawomir Adamovich
Славамір Адамовіч на выбарчым участку. Скрын відэа pol.mlynby / YouTube

Пры канцы 1980-х Славамір Адамовіч быў агентам КДБ, засланым у літаб’яднанне «Тутэйшыя» і незалежніцкія асяродкі моладзі. Ëн сам у гэтым прызнаўся пасля падзення СССР у 1991 годзе. У 1995 годзе ён напісаў верш «Убей презідента», за што быў затрыманы ў красавіку 1996 года і правёў 10 месяцаў у зняволенні. З 2000 да 2009 года жыў у ЗША і Нарвегіі, пасля вярнуўся ў Беларусь. У 2019 годзе яго судзілі за бытавы крадзеж. Яму пагражала да 4 гадоў пазбаўлення волі, але суд абмежаваўся 2 гадамі хатняй хіміі. Сам Адамовіч тады назваў гэты крадзеж «псіхалагічнай разрадкай».

Чытайце яшчэ:

Паэту Славаміру Адамовічу прысудзілі 2 гады хатняй «хіміі»

Славамір Адамовіч: «Думаю, прыехаў назаўсёды»

Славаміра Адамовіча вінавацяць у экстрэмізме за апавяданне, надрукаванае дзевяць гадоў таму

Чарговы скандал са Славамірам Адамовічам: падчас Дня Волі знёс заплечнік у «рудой феі» і фатаграфаваў яе рэчы

Каментары35

  • No
    25.02.2024
    гэбэшны сэксонт, а цяпер зусіму блазан. Такія людзі пераапранаюцца у паветры вельмі часта
  • Агент цёшчы
    25.02.2024
    Стромны пацан.
    Такім быў. Такім ёсць.
    Сваіх глуздоў зайшоў у капкан.
    Кажу як была. Кажу як ёсць.
  • Затое не бабарыканец!
    25.02.2024
    Як хутка ўжо Зянон Станіслававіч вернецца дадому, і скажа сваё "Схадзіў. Прагаласаваў. Укінуў"?)

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава адказала, ці праўда, што яна схуднела да 45 кг у калоніі12

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі7

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?9

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць