Культура22

Гульню года пераклалі на беларускую мову з дапамогай нейрасеткі

Цяпер прайсці Baldur’s Gate III ад пачатку да канца можна і на роднай мове.

Прыклад перакладу нейрасеткай дыялогаў паплечніцы галоўнага героя гіцянкі Лэй'зэл.

Пра пераклад тэкставай часткі гульні паведаміў карыстальнік твітара пад нікам Маленькі Зянон. Ён выканаў пераклад з дапамогай нейрасетак і алгарытмаў, яшчэ некалькі дзён ён дапрацоўваў пераклад уласнымі рукамі.

Звычайнае праходжанне Baldur’s Gate III займае каля 75-100 гадзін, насычаных дыялогамі, тэкстамі заданняў, апісаннямі гульнявых рэчаў і іншым — агулам больш за 230 тысяч радкоў. Перакласці ўласнаручна ўвесь гэты аб'ем без прыцягнення тэхнічных сродкаў немагчыма.

Беларусізаванае галоўнае меню гульні

Беларускія гульнявыя блогеры, якія тэставалі пераклад, ацанілі яго як «цалкам агнішча». Яны адзначылі, што чакалі хоць якога перакладу, які з'явіцца хутка пасля выхаду і не давядзецца чакаць яшчэ 10 гадоў, калі гульня цалкам страціць актуальнасць і запісы праходжання яе беларускай версіі будуць нікому не цікавыя.

Беларусізаваныя элементы інтэрфейсу

Пераклад гульні ад «Трасянкуса» пакуль не даступны ў такіх сэрвісах як Steam, але яго можна спампаваць на сайце гульнявых модаў. Устанаўліваецца мод на рускамоўную версію гульні простым пераносам файлаў у патрэбную тэчку. Пакуль такія маніпуляцыі магчымыя толькі на персанальных камп'ютарах, але Larian Studios абяцае цягам года дадаць падтрымку модаў, тады беларусізатар Baldur’s Gate III будзе даступным для шырэйшых колаў. 

Прыклад перакладу дыялогаў другараднага негульнявога персанажа

Як і любы машынны пераклад, беларусізатар Baldur’s Gate III не пазбаўлены моўных хібаў. Але гэты прыклад дазваляе спадзявацца, што хуткае развіццё нейрасетак і камп'ютарнай лінгвістыкі дазволяць беларусам атрымліваць кантэнт на роднай мове за лічаныя тыдні.

У адрозненне ад перакладу кніг, пераклад гульняў не патрабуе высокай дакладнасці перадачы і якасці мовы, бо патрабаванні ніжэйшыя. Так што цалкам рэальна, што наступным крокам у эксперыментах з нейрасеткамі можа стаць машынная агучка персанажаў. 

Baldur’s Gate III — гэта адраджэнне славутай серыі гульняў, якой фанаты, як, напрыклад, Сяргей Чалы, чакалі амаль 20 гадоў. Вяртанню да серыі дапамог крызіс у жанры: як і ў кінематографе, многія кампаніі звяртаюцца да ўжо павераных часам сусветаў і гісторый, выдаючы за апошнія гады ўсё больш рэмейкаў і працягаў твораў мінулых дзесяцігоддзяў. 

Сюжэт усёй серыі заснаваны на папулярнай настольнай ролевай гульні Dungeons & Dragons (Падзямеллі і Цмокі), дзеянне якой адбываецца ў адным з найбольш вядомых выдуманых гульнявых сусветаў — Забытых Каралеўствах (Forgotten Realms). 

Беларусізаваны загрузачны экран гульні

У новай частцы на першы план выйшлі ілітыды — злавесныя васьміногападобныя істоты, празваныя «пажыральнікамі розуму» і надзеленыя звышнатуральнымі здольнасцямі. Яны перамяшчаюцца на лятучых караблях і размнажаюцца, адкладваючы ў целы іншых разумных істот сваіх лічынак. Пратаганіст, за якога давядзецца гуляць, з'яўляецца адной з такіх ахвяр ілітыдаў, і спрабуе з выпадковымі паплечнікамі пазбавіцца ад лічынкі, якая патроху раз’ядае яму мозг, але пры гэтым дае ўнікальныя тэлепатычныя здольнасці.

Васьміногападобныя «пажыральнікі розуму» ілітыды — галоўныя антаганісты новай гульні серыі. Кадр з трэйлера

Гульня мае выключна станоўчыя водгукі крытыкаў, якія назвалі яе вяршыняй жанра ралявых гульняў. У рамках The Game Awards 2023, галоўнай прэміі ў галіне гульнявой індустрыі, «Брама Балдура» стала трыумфатарам, атрымаўшы цэлых шэсць узнагарод: за найлепшую акцёрскую гульню, за найлепшую падтрымку супольнасці, як найлепшая ролевая і найлепшая шматкарыстальніцкая гульня, яна таксама перамагла ў намінацыі па выбары саміх гульцоў і нарэшце забрала галоўны прыз — званне «Гульня года».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Астарыён
    01.03.2024
    Крута, беларушчына пранікае ва ўсе сферы
  • Марк
    02.03.2024
    Лепш бы пераклалі кнігу якую
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала11

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

«Сярод расіян назіраецца стома». Летняе наступленне расійскай арміі ва Украіне правалілася12

«Не бачыў іншага выйсця». Бацька праз суд вырашыў адмовіцца ад праблемнага сына6

У Ашмянах хлопец расказаў жонцы пра сваю здраду. Той таксама было што расказаць — заведзена крыміналка28

Агент Дудкін расказаў, якія агенты самыя небяспечныя. Спойлер: не ён9

Украінскія мужчыны сталі актыўней збягаць у Беларусь9

Як 23-гадовы хлопец з гомельскай вёскі збірае сотні мільёнаў праглядаў на каскадзёрскіх труках і мае кантракт з Red Bull5

Польскі салдат паранены на мяжы з Беларуссю пры спробе спыніць мігрантаў4

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?13

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала11

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць