Грамадства66

«Куры цяжкія, крыламі адбіваюць рукі». Як працуюць лаўцы кур з заробкам ад 2000 рублёў

Сюжэт у тыктоку аб вакансіі лаўца птушак у Смалявічах выклікаў бурную дыскую аб умовах працы і рэальнасці памеру заробку.

Фота: minsknews.by

Як мы пісалі, аб'ява аб пошуку лаўцоў птушак была размешчана ў адным з вагонаў цягніка сталічнага метрапалітэна.

У ёй удакладняецца, што графік працы — тыдзень праз тыдзень. Заробак — ад 2000 рублёў. Работнікаў дастаўляюць з Мінска службовым транспартам. Ім абяцаюць сацыяльны пакет і матэрыяльную дапамогу на харчаванне.

Пазней у некаторых тыкток-акаўнтах з'явіліся сюжэты на гэту тэму. У іх апісваецца, што работніку прадпрыемства трэба браць у ахапак па 7 жывых двухкілаграмовых птушак і несці ў скрыні. Працоўны дзень складае 15 гадзін.

Відэа не засталося без увагі. Пад імі зʼявілася шмат каментароў людзей, якія, па іх словах, працавалі на прадпрыемстве «Смалявічы Бройлер».

Мужчына, які адпрацаваў на прадпрыемстве месяц, удакладняе: «А 5-й ранку выезд на працу. У найлепшым выпадку ў 23:00 у інтэрнаце…. Праца 7 праз 7. Можна 3 праз 3». Ён жа дзеліцца наступствамі такой працы: «Пасціраныя рукі, выбітыя пальцы, недасып, вельмі цяжкія ўмовы працы. Але аплата працы, як і абяцаюць».

Яго словы пацвярджае іншы работнік: «З 7-й ранку працуюць да 8-й вечара. Бывае чуць пазней. Заробак 2300. Праца вельмі цяжкая. Забой па 180 тысяч (курэй — «НН»)».

«Гэта пекла. Працуеш на знос. Куры цяжкія, крыламі проста адбіваюць рукі. Там увесь ангар у бройлерах. Смурод, пыл і г.д. Ловіш па 5-6 штук адразу і ў скрыню. Без перакураў. І так увесь дзень», — дадае фарбаў іншы.

Адзін з былых супрацоўнікаў заўважае, што на прадпрыемстве да работнікаў адносяцца як да рабоў. Другі тлумачыць: «Прыйшоў у цэх майстар. Дзверы на ключ. Там колькі на працаўладкаванне, столькі на звальненне. А то і болей».

Словы пра матывы закрыцця работнікаў тлумачыць іншы: «Нормы дзікія. Калі не паспяваеш, закрываюць цэхі і працуеш звыш нормы. І ўсім па барабане, што ты свае 12-15 гадзін адпрацаваў».

Яшчэ адзін дадае: «Працаваў там. А 4-й гадзіны падʼём і да 9-й вечара. Здаралася і да 2-й ночы, пакуль не будзе зроблена норма. Летам у гэтых хлявах +50. Увесь мокры. Піць нельга, бо яшчэ горш будзе».

Жанчына, дачка якой працавала на прадпрыемстве, дадае: «Абяцаюць залатыя горы, але на справе бясконцыя штрафы і прычэпкі. Людзі там мяняюцца амаль штомесяц. Едуць з самых бедных рэгіёнаў Беларусі. Але не ўсе вытрымліваюць гэтую пякельную працу…. Мая дачка расказвала і аб адносінах начальнікаў, штрафах і цяжкіх умовах».

«Не выконваюцца ўмовы працы і аплаты гадзін. Першы месяц без прэміі, голы тарыф, перапрацоўку не аплочваюць. Перапрацоўку гадзін таксама», — піша яшчэ чалавек, знаёмы са станам рэчаў на прадпрыемстве.

«Працаваў там. Самыя жахлівыя ўмовы і жахлівыя кіраўнікі. Там вялізная цякучка», — дадае іншы.

Чытайце яшчэ:

У Смалявічах гатовыя прыняць на працу лаўцоў птушак. Што трэба рабіць?

Жанчына ў беларускай вёсцы разводзіць курэй, якія нясуць зялёныя і блакітныя яйкі

Ад смажання з цыбуляй да рызота: што прыгатаваць з курынай пячонкі і ў чым яе карысць

Каментары6

  • ром
    11.03.2024
    усе як у Польшчы....
    разбэстилися беларусы!
  • А
    11.03.2024
    А каково птице?
  • offline user
    11.03.2024

Цяпер чытаюць

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў5

Статкевіч расказаў, што ўжо месяц жыве без дакументаў

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі19

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком2

Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме2

Улады Вільні зменяць статут гімназіі імя Францішка Скарыны6

Кіраўнік дыяспары беларусаў у Крыме выступіў у падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны3

«Хто-небудзь у курсе, што гэта значыць?» У пункце пропуску «Тарэспаль» памежнік перакрэсліў штамп у беларускім пашпарце5

Карпянкоў: Летась у Беларусі размініравалі каля 520 дронаў, трэць з іх — баявыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць