Культура22

Глядзіце на «Белсаце» ў 2010-м

Новыя культурніцкія і адукацыйныя праграмы, ток-шоу з Віктарам Шалкевічам, а таксама астацкія фільмы, серыялы і ўнікальная дакументалістыка.

Новыя культурніцкія і адукацыйныя праграмы, ток-шоу з Віктарам Шалкевічам, а таксама астацкія фільмы, серыялы і ўнікальная дакументалістыка. З 1 студзеня час трансляцыі павялічаны да 6 гадзін: з 17-й да 23-й беларускага часу.

Новы год прынёс гледачам першага незалежнага спадарожнікавага тэлеканалу не толькі павялічэнне эфірнага часу на дзве гадзіны і перанос пачатку трансляцыі на 17:00, але і новыя тэлевізійныя праекты. З лютага на «Белсаце» пачнуць з’яўляцца новыя праграмы.

Міжнародны агляд пад назваю «Пра свет» рыхтуе рэдакцыя інфармацыйных праграмаў. Праект будзе прэзентаваць незалежны беларускі погляд на падзеі ў свеце і на месца ў ім Беларусі. Аўтар — Аліна Коўшык, вядомая журналістка «Аб’ектыва».

Пра закуліссе беларускай палітыкі, эканомікі ды культуры паразмаўляе Эдуард Мельнікаў са сваімі гасцямі ў новай публіцыстычнай праграме «Кулуары».

Праграма «Моўнік» зацікавіць і тых, хто хацеў бы палепшыць свае веды ў роднай мове, і тых, каго не пакідаць абыякавым розныя аспекты гісторыі ды сучаснасці беларускае лінгвістычнае думкі. Праект будзе мець сваю старонку на сайце «Белсату», дзе кожны зможа задаць пытанне моўным экспертам праграмы.

Гледачы «Белсату» наведаюць выбітных людзей культуры разам з аўтарамі праграмы «Мая калекцыя». У кожным выданні герой распавядзе пра сваю калекцыю — найважнейшыя кнігі, улюбёныя песні і фільмы. «Маю калекцыю» ўзбагацяць сюжэты пра культурныя падзеі ды анонсы будучых канцэртаў, выставаў, спектакляў.

«Англійская мова з Ліпі і Мэсі» — навучальны тэлесерыял, у якім два клоуны весела і нязмушана знаёмяць дзяцей з асновамі ангельшчыны. Праграму стварыла дзіцячая рэдакцыя 1-га каналу Польскага грамадскага тэлебачання ў супрацы са школаю англійскай мовы «Gama-Bell» у Кракаве.

На дэсерт — забаўляльнае ток-шоу «Вагон». Аўтар і вядоўца «Вагону» — вядомы беларускі бард і тэатральны актор Віктар Шалкевіч — будзе запрашаць да сябе беларусаў, з якімі варта пазнаёміцца шырэйшай аўдыторыі.

Акрамя новых рэгулярных праграмаў, у новым годзе на «Белсаце» будуць, як і раней, паказваць мастацкія фільмы, серыялы і унікальнае дакументальнае кіно, як замежнае так і беларускае.

«Белсат» можна глядзець праз спадарожнікі «Sirius» і «Astra». Большасць праграмаў вытворчасці тэлеканалу даступныя для прагляду на сайце www.belsat.eu.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука18

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць