Пытанні пастаўкі ў Беларусі расійскай электраэнергіі і яе транзіце ў Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі мелі абмяркоўвацца сёння ў Мінску прадстаўнікамі канцэрна «Белэнерга» і расійскай кампаніі «Інтэр РАО ЕЭС». Аднак у апошні момант Міністэрства энэргетыкі паведаміла, што сустрэча адкладзена «з арганізацыйна-тэхнічных прычын» на няпэўны тэрмін.

Папярэдні раунд перамоў адбыўся ў Маскве 14 студзеня.

Раней «Інтэр РАО ЕЭС» заяўляла пра намер паставіць у Беларусь у 2010 годзе 3 млрд. кВт•гадз электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам саюзнай дзяржавы, а таксама да 2,5 млрд. кВт•гадз — «на аснове прынцыпаў камерцыйнай мэтазгоднасці». Акрамя таго, кампанія плануе ажыццяўляць транзітныя пастаўкі ў Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі.

4 студзеня канцэрн «Белэнерга» папярэдзіў аб магчымым спыненні паставак расійскай электраэнергіі ў Калінінградскую вобласць з-за няўзгодненасці ўмоў транзіту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?