Спорт

Вікторыя Азаранка выйграла стартавы матч на Australian Open

У Мельбурне працягваецца першы ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — Australian Open.

У Мельбурне працягваецца першы ў сезоне тэнісны турнір серыі «Вялікага шлема» — Australian Open.

У першым раўндзе адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка (7‑ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала ўпэўненую перамогу над францужанкай Стэфані Каэн‑Аларо (116) у двух сэтах з лікам 6:2, 6:0.

Наступнай суперніцай найлепшай беларускай тэнісісткі будзе швейцарка Стэфанія Фогель (74),
якая перамагла ў стартавым паядынку венгерку Мелінду Чынк (38) — 7:5, 6:7, 9:7.

У парным разрадзе беларуска Дар’я Кустава і ўкраінка Марыя Карытцава саступілі амерыканцы Лізе Рэйманд і аўстралійцы Рэнаце Стабс — 4:6, 1:6 і завяршылі выступленні. У спаборніцтвах пар згуляюць яшчэ тры нашы суайчынніцы: Вікторыя Азаранка разам з расіянкай Святланай Кузняцовай сустрэнецца з эстонкай Каяй Канепі і немкай Жасмін Вер, Вольга Гаварцова і яшчэ адна беларуска Таццяна Пучак згуляюць супраць пары Агнеш Саваі (Венгрыя) — Раберта Вінчы (Італія).

У мужчынскім парным разрадзе згуляе самы вопытны беларускі тэнісіст Максім Мірны, партнёрам якога будзе індыец Махеш Бхупаці.

Беларуска‑індыйскі тандэм, пасеяны ў Мельбурне пад 4‑м нумарам, у першым матчы сустрэнецца з германа‑фінскім дуэтам Міхаэль Кольман — Ярка Ніеменен. Адзначым, што разам з Бхупаці Мірны паспяхова правёў некалькі сезонаў — у 2002 годзе яны выйгралі US Open, а ў 2003 годзе былі фіналістамі Уімблдона. Апошнім часам Максім Мірны выступаў у пары з ізраільцянінам Эндзі Рамам. Для 32‑гадовага Максіма Мірнага цяперашні Australian Open 13‑ы па ліку. Яго лепшым дасягненнем у парным разрадзе быў выхад у фінал у 2007 годзе, калі наш суайчыннік у пары са шведам Юнасам Б’ёркманам прайграў амерыканскім братам‑блізнятам Бобу і Майку Браянам.

Цяперашні турнір у Мельбурне, агульны прызавы фонд якога складае $21,15 млн., завершыцца 31 студзеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што заразілася грыбком праз пракатныя канькі. Гэта рэальна?10

Чалы: Візіт Ціханоўскай у Кіеў плануюць прымеркаваць да гадавіны пачатку расійскага ўварвання ва Украіну12

Расійскі танкер, эфектна затрыманы Францыяй у Міжземным моры, адпусцяць плаваць далей5

На мытні пад Мінскам заўважылі сапраўдны Бэтмабіль3

У Гомелі дзяўчатам за 4 з паловай рублі прадалі толькі два арэшкі2

«Белорусскій сіловік» мачуліць улады Расіі за спыненне ўдараў па ўкраінскай энергетыцы17

«На якім рэйсе ён часцей за ўсё?» У сеціве завірусіўся прыгожы сцюард «Белавіі»2

У Крамлі паведамілі, на які тэрмін Пуцін паабяцаў Трампу не біць па Украіне3

Дзмітрый Баскаў з партнёрамі актыўна забудоўваюць Мінск і ваколіцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць