Здарэнні

У Брэсце скончылася трагедыяй рэпетыцыя «вогненнага тэатра»

Ад атручвання выхлапнымі газамі памёр 17-гадовы хлопец, а 21-гадовая дзяўчына ў цяжкім стане шпіталізаваная, паведамляюць брэсцкія сілавікі.

Фота ілюстрацыйнае

Удзельнікі «вогненнага тэатра» пры гарадскім цэнтры культуры ў здымным гаражы захоўвалі рэквізіт і касцюмы. Рэпетыцыі яны таксама праводзілі каля гаража на вуліцы.

Паколькі электрычнасці ў гаражы не было, музычную калонку засілкоўвалі ад бензагенератара, які стаяў у падвале. Каб спускацца ў падвал і адключаць генератар, хлопцы для адводу выхлапных газаў саматужна прымайстравалі трубу і вывелі яе на двор.

Увечары 28 красавіка, калі рэпетыцыю скончылі, 17-гадовы хлопец спусціўся ў падвал, каб адключыць «сістэму». Неўзабаве дзве дзяўчыны, што засталіся наверсе, пачулі ягоны кашаль і хрыпы. 21-гадовая дзяўчына спусцілася ў падвал, аднак таксама стала кашляць і клікаць сяброўку на дапамогу.

@nashanivanews Трагедыя адбылася ў Брэсце #брест #музыканты #беларусь #беларускаямова #нашаніва #беларусьновости #брестбеларусь ♬ Crime Scene - Avery Alexander

18-гадовая дзяўчына кінулася ўніз, але выцягнуць кампаньёнку, якая страціла прытомнасць, не змагла. Тады на двары дзяўчына стала клікаць на дапамогу — на крыкі з суседніх гаражоў прыбеглі трое мужчын, якія выцягнулі маладых людзей з падвала і выклікалі экстранныя службы.

На жаль, хлопца выратаваць не ўдалося, а дзяўчыну хуткая забрала ў бальніцу. У прычынах трагедыі цяпер разбіраюцца.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі7

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі33

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам20

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць