Вайна11

Пуцін глядзеў парад Перамогі з вайскоўцамі, якія акупавалі Бучу

Іх падраздзяленні абвінавачваюць у ваенных злачынствах.

Скрыншот відэа «КП»

Уладзімір Пуцін глядзеў парад у Маскве 9 мая ў кампаніі не толькі ветэранаў, але і вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у поўнамаштабным уварванні ва Украіну.

За спіной у Пуціна на трыбуне знаходзіліся старшы лейтэнант Чалым Чулдум-оол, маёр Барыс Дудко і капітан Сяргей Бачэрыкаў, якія ваявалі ва Украіне, піша «Медуза».

Чулдум-оол служыў у 55-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгадзе. Улады Украіны заяўлялі, што вайскоўцы з гэтай брыгады ў сакавіку 2022 года амаль месяц утрымлівалі больш за 360 жыхароў вёскі Ягаднае ў падвале школы. Тады ў падвале загінулі 10 чалавек.

Дудко служыў у 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ — яе абвінавачваюць у забойстве мірных жыхароў падчас акупацыі Бучы.

Бачэрыкаў служыў у 27-й асобнай брыгадзе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Заходняй ваеннай акругі і камандаваў агнямётнай ротай.

Каментары1

  • Масад
    10.05.2024
    Iх усiх заб'юць яшчэ, як i iхняга недафюрэра.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч30

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць