Фруктовы ліманад з лёдам і кіслінкай — ідэальная прапанова для летніх дзён. Вашай увазе — рэцэпты хатніх напояў, якія дадуць свежасці і энергіі.
Ліманад са смакам махіта
На 5 шклянак:
- 1 літр халоднай вады
- некалькі галінак мяты
- 4 чайныя лыжкі карычневага цукру
- 3 лаймы
- 1 лімон
- кубікі лёду
- Наліце 100 мл вады ў каструлю і растварыце ў ёй цукар (вада не павінна кіпець, карычневы цукар растворыцца ў ёй вельмі хутка, дастаткова злёгку нагрэць каструлю і размяшаць).
- Атрыманы цукровы сіроп адстаўце, каб ён астыў, а потым дадайце ў збан з халоднай вадой (астатнія 900 мл).
- Памыйце лісце мяты і кіньце па некалькі лісцікаў у кожную шклянку (можна папярэдне паставіць шклянкі ў маразільную камеру на некалькі хвілін, каб яны былі халодныя і даўжэй захоўвалі прахалоду). Таўкачыкам растаўчыце лісце ў шклянках, каб яно выпусціла сок і дало цудоўны водар.
- Разрэжце лаймы напалову. З трох выцісніце сок, які дадайце ў збан з вадой і цукровым сіропам. Перамяшайце доўгай лыжкай ці саломкай. Палоўкі лайма, што засталіся, разразаем на чатыры часткі. Лімон таксама наразаем — на восем частак або лустачкамі (як вам падабаецца). У шклянкі з лісцем мяты кідаем кавалачкі лайма і лімона. Дадаем кубікі лёду. Заліваем ліманадам.
Кавуновы ліманад з размарынам
- кавуновая мякаць 1/2 кг
- цукар 2 сталовыя лыжкі
- лайм 3 шт.
- размарын 1 вялікая галінка + для падачы
- кубікі лёду для падачы
- негазаваная вада 750 мл
- Мякаць кавуна разрэзаць на кавалачкі. Жменю пакіньце для падачы з гатовым ліманадам, а астатнія кавалачкі перакладзіце ў блендар. Дадайце цукар.
- Бланшыруем лаймы — палову пакіньце для падачы, а з астатніх выціскаем сок. Пераліце яго ў блендар. Дадайце галінку свежага размарыну і старанна змяшайце. Атрыманую масу прапусціце цераз сіта, пераліце ў вялікую банку або збан і пастаўце ў халадзільнік, каб яна астыла і дала смакам злучыцца.
- Потым у гэтую аснову насыпце шмат лёду, дадайце кавалачкі лайма, галінку размарына і халодную негазаваную ваду.
Грушавы ліманад з чабаром і яблычным сокам
- груша 3 шт.
- лімон 2 шт.
- карычневы цукар 1 сталовая лыжка
- яблычны сок 150 мл
- свежы чабор трохі для самога ліманаду + трохі для падачы, для ўпрыгожвання
- кубікі лёду для падачы
- негазаваная вада 800 мл
- Садавіну мыем, грушы лупім і наразаем кавалачкамі, з лімонаў выціскаем сок.
- У блендар ці кухонны камбайн кладзём нарэзаную грушу, дадаём выціснуты з цытрыны сок і карычневы цукар. Дадаём яблычны сок і жменю свежага чабару. Старанна змешваем у блендары. Масу прапускаем цераз сіта.
- У збан кладзём кубікі лёду, галінкі свежага чабару і грушавы мус. Затым наліваем негазаваную ваду.
Ліманад з клубніцамі, мёдам і базілікам
- клубніцы 500 г
- лімон 2 шт.
- вадкі мёд 3 сталовыя лыжкі
- базілік — жменя свежага лісця + галінка для падачы
- кубікі лёду для падачы
- негазаваная вада 750 мл
- Клубніцы мыем і прыбіраем з іх цветаножкі. Некалькі штук пакідаем, каб падаць з гатовым ліманадам. Тыя ягады, што засталіся, наразаем кавалачкамі і кладзём у блендар.
- Бланшуем лімоны і выціскаем з іх сок. Дадаём сок у клубніцы. У блендар наліваем мёд і кідаем жменю базіліку. Перамешваем.
- Атрыманую ліманадную аснову трэба прапусціць цераз сіта, пераліць у слоік і астудзіць у лядоўні 2—3 гадзіны.
- У збан наліваем ліманадную аснову, кідаем кубікі лёду і кладзём галінку свежага базіліку. Наліваем негазаваную ваду. Падаваць ліманад лепш адразу пасля гатавання.
Каментары