Свет33

У ЗША правялі ператрус у доме вядучага прапагандысцкага шоу на расійскім тэлебачанні

Амаль 50 гадоў савецкі эмігрант Дзмітрый Саймс пражыў у ЗША, але цяпер вярнуўся ў Расію, каб апраўдваць агрэсію Уладзіміра Пуціна.

Дзмітрый Саймс. Фота з фэйсбука расійскага Першага канала

У штаце Вірджынія ФБР правяло ператрус у доме амерыканска-расійскага тэлежурналіста Дзмітрыя Саймса. Прычыны невядомыя. Сам ён знаходзіцца не ў ЗША.

Як піша мясцовае выданне Rappahannock News, участак, дзе прайшлі ператрусы, Дзмітрый Саймс і яго жонка Анастасія купілі ў ліпені 2021 года за $1,63 мільёна.

Саймс нарадзіўся ў 1947 годзе ў Маскве. Быў выключаны з МГУ за антысавецкія выказванні, але пры гэтым змог працаваць у Інстытуце сусветнай эканомікі і міжнародных адносінаў, дзе нават быў намеснікам сакратара камітэта камсамола. 

У 1973 годзе эміграваў у ЗША. Быў пазаштатным карэспандэнтам «Радыё Свабода», дарадцам экс-прэзідэнта Рычарда Ніксана. Амаль 20 гадоў узначальваў у Вашынгтоне Цэнтр Нацыянальных інтарэсаў.

З 2018 года вядзе на расійскім дзяржаўным Першым канале перадачу «Вялікая гульня» аб палітычных стасунках ЗША і Расіі. Актыўна падтрымлівае вайну ва Украіне.

Раней у Washington Post выказвалі меркаванне, што Саймс быў цесна звязаны з прэзідэнцкай кампаніяй і адміністрацыяй Дональда Трампа.

Каментары3

  • drill
    16.08.2024
    'хорошій русскій'
  • Янка
    16.08.2024
    drill, Дзіма Сіміс - вельмі стары і талентавіты агент уплыву КДБ, а потым ФСБ яшчэ са студэнцкіх гадоў. Да "хороших русских" ён аніякага датычэння ня мае.
  • Serge
    16.08.2024
    здаецца, што Трамп на гачку ў чэкістаў

Цяпер чытаюць

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі28

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі падлічылі шкоду ад «генацыду беларускага народа»29

Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі да гадавіны палёту ў космас Гагарына2

Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку7

Місія «Артэміда» абляцела Месяц і вяртаецца дадому5

19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»

Трамп назваў новы дэдлайн ультыматыму Тэгерану, «інакш Іран ператворыцца ў каменны век»4

Правіла сну «7:1», якое на чатыры гады падаўжае жыццё, а галоўнае — паляпшае6

Трамп не пераймаецца, што амерыканцы могуць здзейсніць у Іране ваенныя злачынствы13

«Белтэлекам» аб'явіў пра адключэнне таксафонаў, але і пасля дэдлайну доўга не падымалася рука. Нарэшце ўсё ж наважыліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі28

Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць