Грамадства55

МЗС Беларусі папярэдзіла аб «вельмі прынцыповым стаўленні ЕС да віз беларусаў»

Ведамства пракаментавала сітуацыю з затрыманнем беларускіх турыстаў у Германіі. Яны ехалі ў Іспанію па грэцкіх візах.

Ілюстрацыйнае фота

Беларускія турысты, якіх затрымалі ў Германіі, ужо едуць дадому. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.

Каля 40 турыстаў былі затрыманыя пасля пашпартнага кантролю ў Германіі — яны ехалі на аўтобусе ў Іспанію, але пры гэтым у іх былі грэцкія візы, адкрытыя пад тур у Грэцыю. Па словах прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза, увечары 21 жніўня турысты на іншым аўтобусе адправіліся ў Беларусь.

«Чарговы раз звяртаем увагу на неабходнасць строгага выканання візавага заканадаўства краін ЕС пры планаванні і ажыццяўленні турыстычных паездак і ўліку часам гранічна прынцыповага стаўлення адпаведных службаў краін ЕС да гэтых пытанняў», — заявілі ў МЗС.

У аўтобусе, які вёз турыстаў у Іспанію на ўзбярэжжа Міжземнага мора, знаходзіліся 62 чалавекі. Каля 40 з іх былі затрыманыя, паколькі ў іх быў першы ўезд па кароткатэрміновай грэцкай візе. Паколькі аўтобус відавочна не накіроўваўся ў Грэцыю, нямецкія памежнікі зафіксавалі парушэнне візавага заканадаўства і затрымалі беларусаў.

Каментары5

  • змагар
    22.08.2024
    Беларускіх пляжнікаў пагналі з Эўропы. А рэжымнае МЗС дадало, што так і трэба беларускім пляжнікам: усім у Масковію батрачыць на маскавітаў.
  • ???
    22.08.2024
    Чаму да турфірмы няма пытаньняў, чаму яна нават не фігуруе ў камэнтарах афіцыйных асобаў ? Турфірмы ведаюць візавае заканадаўства ва ўсіх нюансах, і арганізатар паездкі ня мог ня ведаць. Але гэта здарылася, грошы атрыманы, людзі пацярпелі, а да турфірмы няма пытаньняў ! У такім разе пытаньне, пад чыёй яна ўплывовай апекаю ?
  • Tourist
    22.08.2024
    ?, то так, але ж таксама дарослыя людзі ехалі.
    Доўгі час існуюць такія правілы па кароткатэрміновых візах.
    Нават калі б там былі толькі дзеці, іх адпраўлялі дарослыя людзі.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць