Усяго патроху

У мінскім музеі праводзяць рамантычныя спатканні. На іх сапраўдны ажыятаж — да снежня няма месцаў

Зладзіць рамантычнае спатканне ў Мінску можна не толькі ў рэстаране ці кавярні, але і ў самым сапраўдным музеі. Напрыклад, у музеі Петруся Броўкі. Onlíner даведаўся, колькі каштуе правесці рамантык у кватэры з гісторыяй і ці ёсць попыт на такі незвычайны варыянт.

Літаратурны музей Петруся Броўкі. Фота: інстаграм музея

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянцыцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму. У розныя часы ў гэтай чатырохпавярхоўцы жылі вядомыя палітычныя дзеячы БССР Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Аляксандр Чарвякоў, пісьменнік Цішка Гартны. Народны паэт Пятрусь Броўка пасяліўся тут у 1951-м і пражыў 29 гадоў. Пасля ягонай смерці ў кватэры творцы адчынілі музей. Гэта, дарэчы, адзіны музей-кватэра ў Мінску.

— Упершыню фармат [спатканняў] з'явіўся ў 2017 годзе. І не як паслуга, а як акцыя, прымеркаваная да 14 лютага. Мы праводзілі конкурсы ў сацыяльных сетках: пары выкладвалі свае рамантычныя фотаздымкі з вершамі Броўкі, мы абіралі пераможцу — таго, хто меў магчымасць правесці вечар усіх закаханых з гарбатай ва ўтульным пакойчыку з відам на праспект у нашым музеі. Але попыт стаў вельмі вялікім, і мы гады два таму вырашылі зрабіць падобны фармат афіцыйнай паслугай, каб чалавек у любы момант мог яе замовіць, — расказваюць у музеі.

Як усё адбываецца? Музей працуе да 19:00. Пасля, калі на вечар ёсць адпаведны запіс, прыходзіць пара. Для наведнікаў праводзяць невялічкую рамантычную экскурсію, падчас якой распавядаюць пра асабістае і сямейнае жыццё Петруся Броўкі і ягонай жонкі Надзеі, паказваюць дадатковыя экспанаты з фондаў музея накшталт касметыкі і ўпрыгажэнняў, што належалі жонцы пісьменніка.

Пасля гасцей праводзяць у дальні пакой — з французскімі вокнамі і відам на праспект — і частуюць гарбатай. Пры жаданні можна замовіць ці прынесці з сабой дэсерты. Ужываць алкаголь тут забаронена, таму ад віна і шампанскага прыйдзецца адмовіцца. Праводзіць час у фармаце спаткання ў музеі можна да 23:00. Увесь гэты час у музеі знаходзіцца супрацоўнік, да якога ў любы момант можна звярнуцца па дапамогу: папрасіць плед ці задаць пытанне.

Каштуе рамантычнае спатканне 60 рублёў.

Як паведамілі ў музеі, падобныя сустрэчы карыстаюцца попытам і да канца восені амаль усе вечары занятыя.

— Спатканне замаўляюць даволі часта, але, як вы разумееце, інтарэс ідзе хвалямі. Прыходзіць блогер, запісвае ролік — і попыт павялічваецца. Напрыклад, цяпер усё распісана ўжо да снежня, і так ужо не ў першы раз. Аднак потым можа быць спад, — распавядаюць у музеі.

Хто замаўляе спатканні? Гэта людзі рознага ўзросту і інтарэсаў. У музеі прыгадваюць, як аднойчы на спатканне прыйшлі людзі сталага веку, і з боку гэта выглядала даволі міла.

— Часам прыходзяць сапраўды апантаныя і зацікаўленыя нашай культурай людзі, а часам бываюць тыя, хто проста жадае цікава правесці час. Калі чалавек кажа, што няшмат ведае пра Петруся Броўку ці беларускую літаратуру, мы ж якраз дзеля гэтага і праводзім экскурсію. І звычайна людзі вельмі задаволеныя ведамі, якія атрымліваюць. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек2

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе66

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі9

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць