Усяго патроху33

Тыктокеры ў захапленні ад тэорыі кастрычніка. Пра што гаворка?

У тыктоку шырыцца папулярная «тэорыя кастрычніка». 

Пачынаць новае жыццё лягчэй з новай адзнакі ў календары — напрыклад, з 1 студзеня. Але што рабіць, калі новы год пачаўся і ўжо паспеў амаль прайсці, а зменамі ў жыцці і не пахне?

Адказ дае тэорыя кастрычніка, што стала ў апошні месяц проста віруснай. Тыктокерка Хлоя ван Беркель тлумачыць у відэа на 1,7 мільёна праглядаў, што кастрычнік — гэта нібыта другі Новы год. У кастрычніку людзі, якім цікава нешта змяніць у жыцці да лепшага, часам асэнсоўваюць, што ім ужо няма чаго чакаць, бо засталося толькі пару месяцаў да студзеня і наступнага года. Таму кастрычнік ператвараецца ў месяц перамен і важных рашэнняў.

Некаторыя блогеры ідуць далей і кажуць, што наша жыццё моцна змяняецца ў кастрычніку, нават калі мы гэтага не надта прагнем. Яны раяць прагледзець фоты ў тэлефоне за некалькі мінулых кастрычнікаў, таксама можна вывучыць свае запісы ў сацсетках за гэтыя месяцы або, калі вы вядзеце дзённік, паглядзець, што вы там пісалі ў гэты час.

Тыктокеркі, якія так ужо зрабілі, дзеляцца сваім досведам. Паводле іх словаў, шмат важных падзей у іх жыцці адбывалася менавіта ў кастрычніку: у гэты час яны мянялі працу, пераязджалі ў іншую краіну ці іншы дом. Але калі вы не ведаеце, за што брацца, кастрычнік — гэта таксама месяц, калі можна пераглядаць свае мэты і выношваць планы па іх дасягненні.

Таксама ў кастрычніку пачынаецца так званы cuffing season — «сезон кайданак», калі адзінокія людзі быццам жадаюць «прышпіліць» сябе да кагосьці іншага і актыўна шукаюць пару. Гэта звязана з тым, што наперадзе зімнія святы, а за імі і дзень святога Валянціна. Лічыцца, што cuffing season якраз і сканчаецца пасля Дня ўсіх закаханых, то-бок 14 лютага.

Эмілі Леес, амерыканская псіхатэрапеўтка і спецыялістка па трэніроўцы мозга, патлумачыла ў сваім відэа, як працуе тэорыя кастрычніка. Яна кажа пра тое, што кастрычнік — гэта насамрэч месяц перамен: змяняецца надвор’е і наша навакольнае асяроддзе, мы пачынаем насіць іншую вопратку, а нехта, магчыма, ужо задумваецца пра зімовыя святы.

Наша мысленне, пачуцці і паводзіны цесна звязаныя з тым, што нас атачае. Калі надвор’е на нейкі час застывае ў адным стане, мы і думаем аднолькавым чынам. Але калі на дварэ халадае і мы мусім насіць куртку, дый рэчы навокал выглядаюць па-іншаму, у нашага мозга з’яўляецца здольнасць будаваць новыя сувязі і змяняць нашы думкі, пачуцці і паводзіны, бо трэба іх перабудоўваць дзеля іншых умоў.

Акрамя таго, восень і сама сімвалізуе перамены. У дзяцінстве і юнацтве з пачаткам восені мы вярталіся да вучобы, і гэта быў час, калі моцна змяняўся наш расклад і ўсё, што нас атачала. Таму, лічыць Эмілі, мы прывучаемся асацыяваць восень з пераменамі і падсвядома чакаем ад яе нечага новага і ў дарослым жыцці.

Не абавязкова верыць у гэтую тэорыю, каб удалося нарэшце нешта змяніць. Галоўнае, каб вы сапраўды хацелі ўжыць тэорыю кастрычніка на сабе і былі гатовыя для перамен — тады вялікі шанс, што ўсё ўдасца. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Вадзім
    20.10.2024
    100% гэта пра мяне. 3 гады таму мяне закрылі 1га кастрычніка. А у гэтым 1.10 я з'ехаў з краіны
  • .
    21.10.2024
    У мяне тэорыя фэйспалму ад тыктокераў. Працуе ўвесь год!


    Ну вазьміце, напрыклад, падзеі і фоты не толькі за кастрычнікі, а за ўсе месяцы ў апошнія 5 год. Распішыце іх па месяцах, пашукайце ці будзе статыстычна значнае перавышэнне ў кастрычніку, а не ў траўні, жніўні і г.д.
    Хаця восень насамрэч час змен для земляробаў, вучняў, не абавязкова гэта для ўсіх, не абавязкова гэта адзіны час у годзе, не абавязкова гэта кожны год.
    Такое даследаванне будзе мець сэнс, хаця б для вас. І значна большы, чым проста разважанні са спробамі тлумачэння нават ад псіхатэрапеўтаў.
  • Кот
    22.10.2024
    Кто не успеет на Новый год, могут отложить до 1 марта. В старые времена н.г. начинался именно в первый день весны. Энтузазысты могут начать и на старый н.г. или в н.г. по китайскому календарю, и т.д. и т.п.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Алексіевіч расказала, якую кнігу выпусціць наступнай. Яна не пра каханне, як планавалася раней23

Лукашэнка расказаў, што карова павінна стаяць у палацы і кожнаму неабходна «хоць па дзве баразёнкі» бульбы пасадзіць20

У Кіеве ўжо каля 100 пацярпелых падчас начнога ўдару1

Ізраіль забіў і новага кіраўніка Генштаба арміі Ірана. Ён займаў пасаду пару дзён7

У Мінску знікла пенсіянерка. Аказалася, што яна па просьбе «следчых» стала кур’ерам махляроў 

Якія банкі гатовы ўзяць у вас не самыя ідэальныя купюры

Што цяпер з архівам КДБ аб рэпрэсіях у БССР, які змаглі здабыць былыя сілавікі? Калі яго апублічаць?51

Беларускі піяніст узяў адразу тры прызы на конкурсе ў Валенсіі

«Патраціла 300 рублёў — а яшчэ толькі сярэдзіна чэрвеня!» Беларусы абмяркоўваюць выдаткі на пакос травы і дзеляцца лайфхакамі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць