Грамадства

«Шуму шмат, а відаць мала». У Мінску прайшоў фестываль агню, на якім многія таго агню і не пабачылі

У гэтыя выхадныя ў Батанічным садзе прайшоў Фестываль агню «Фенікс». Тры вечары запар перад наведвальнікамі выступаў знакаміты фаер-калектыў «Крэсіва». Былі запрошаны іншыя вядомыя артысты, працаваў фуд-корт, для дзяцей прайшлі бясплатныя тэматычныя актыўнасці. Але, нягледзячы на насычаную праграму, частка наведвальнікаў пайшла з фестывалю незадаволеная, піша «Анлайнер».

Фестываль агню вачыма наведнікаў

Асноўная прэтэнзія ў тым, што пляцоўка, дзе выступалі фаершчыкі, не была прызначаная для такой вялікай колькасці гледачоў. Шмат каму так і не ўдалося паглядзець вогненнае шоу, дзеля якога яны куплялі квіткі.

Наведвальнікі: «Глядзелі на шоу праз экраны тэлефонаў людзей, якія стаяць наперадзе»

«Поўнае расчараванне ад так званага фаер-шоу, — напісаў у рэдакцыйны чат-бот Аляксандр. — Зразумела, што трыбуны дорага ставіць, але памост для выступу часовы можна было арганізаваць. Відаць нешта было толькі першым 2-3 шэрагам, а народу было некалькі тысяч».

«На дзіцячы майстар-клас можна трапіць па папярэднім запісе, які вёўся нейкімі блогерамі, — працягвае чытачка Таццяна. — Вогненнае шоу можна ўбачыць, калі загадзя ведаеш месца ў Батанічным садзе, дзе яно праходзіць, і зоймеш яго ў самым пачатку.

Набыўшы квіток у касе, нічога, акрамя вячэрняй прагулкі па Батанічным садзе (калі яго прыгажосці асабліва не разгледзіш), і вялікіх выдаткаў на фастфуд, мы не атрымалі. Расчараваная я, дзеці і нашы госці, з якімі мы хацелі цікава правесці час на мерапрыемстве».

Па фатаграфіях відаць, што некаторым гледачам давялося залазіць на дрэвы, каб убачыць відовішча. Таксама чытачы «Анлайнера» звярнулі ўвагу на вялікія чэргі на ўваходзе ў Батанічны сад і каля пунктаў з ежай, недастатковае асвятленне ў садзе.

Некаторыя ўздымалі пытанні бяспекі: ці не занадта блізка фаершчыкі працавалі побач з гледачамі?

«Учора пабывалі на славутым фаер-шоу агню «Фенікс». Шуму шмат, а відаць мала, — настойвае чытачка Святлана. — Нават траціна людзей, якія набылі квіткі, не ўбачылі шоу, таму што першыя [наведвальнікі] абступілі шчыльным колам паляну для выступу. Трыбуны былі перапоўненыя […] Народ зразумеў, што нічога не ўбачыць, і стаў масава сыходзіць з саду».

«На шоў я і мая сям'я змаглі паглядзець толькі праз экраны тэлефонаў людзей, якія стаялі наперадзе, за што ім вялікі дзякуй, інакш жонка наогул не змагла б нічагуткі ўбачыць (яе рост 171 см). Я з ростам 185 см бачыў урыўкі шоу, сын сядзеў на маіх плячах, а дачка толькі да сярэдзіны шоу змагла сяк-так прабрацца да трэцяга шэрагу.

Усё дзеянне доўжылася каля 35 хвілін. Такім чынам, што мы мелі ў гэты цёплы вечар:

  • 30-40 хвілін пошуку месца для паркоўкі аўто;
  • 30 хвілін на праходжанне да кас і ўваход у сад;
  • мінус 60 рублёў за квіткі на чацвярых;
  • 15 хвілін пошуку месца, каб хоць нешта ўбачыць».

Арганізатары: «Мы не чакалі такога ажыятажу»

«Анлайнер» папрасіў каманду арганізатараў пракаментаваць праблемныя моманты, на якія звярнулі ўвагу наведвальнікі.

«Фестываль «Фенікс» праводзіўся з 17:00. Акрамя вогненнага шоу на мерапрыемстве былі таксама тэматычныя лакацыі, фуд-корт і выступленні артыстаў. Пляцоўка для выступлення фаер-каманды была ўзгодненая Батанічным садам сумесна з МНС у бяспечным месцы.

Са свайго боку, пасля правядзення першага дня фестывалю мы бачылі, што некаторым людзям кепска відаць выступленне, і аператыўна паставілі ўзвышэнні, каб размеркаваць наведвальнікаў.

Фармат такога мерапрыемства праводзіўся ўпершыню. У суботу мы не чакалі такога ажыятажу, каля сямі тысяч чалавек прыйшлі адначасова да выступлення артыстаў, а перадпродаж квіткоў быў толькі каля 1 тысячы.

Што тычыцца фуд-корта, на пляцоўцы працавала 10 удзельнікаў, якія аператыўна рыхтавалі заказы. Нават калі наплыў гасцей быў вялікі, час чакання замовы разам з выдачай складаў не больш за 10-15 хвілін. Установы спраўляліся са сваёй задачай.

Што тычыцца запісу на майстар-класы: гэта была асобная актыўнасць для дзяцей на дзіцячай лакацыі ад Mamago, і яна праводзілася папярэдне ў запісе блогера. Звычайная практыка такіх актыўнасцяў на мерапрыемствах. Майстар-клас разлічаны на пэўную колькасць удзельнікаў.

На наступны год сумесна з Батанічным садам мы ўлічым усе моманты, дадамо трыбуны, пашырым фуд-корт», — адказалі на пытанне журналіста «Анлайнера» ў ТАА «Канцэрт прадакшн».

Сваім бачаннем сітуацыі таксама падзяліліся спецыялісты інфармацыйнага сектара Батанічнага саду. Там адзначылі, што кошт квітка на мерапрыемства ўключае таксама ўваход у Батанічны сад, які ў звычайныя дні складае 12 рублёў.

«Пляцоўка дазваляе прымаць вялікую колькасць наведвальнікаў адначасова. На мерапрыемстве былі выкананыя ўсе неабходныя меры бяспекі, працавалі ўсе службы: міліцыя, МНС і хуткая дапамога.

Надзвычайных здарэнняў за час правядзення фестывалю не было, аднак некаторых гледачоў шоу даводзілася здымаць з дрэў.

Мы разумеем, што ўсім хацелася ўбачыць артыстаў, аднак не варта забываць, што расліны ў Батанічным садзе — гэта вялікая каштоўнасць, а само шоу — толькі частка фестывалю, якое ўваходзіць у агульны кошт.

Таксама Батанічны сад у вячэрні час асвятляецца ліхтарамі, на пляцоўцы правядзення мерапрыемства арганізатары ўсталявалі дадатковае асвятленне. Шоу агню праводзіцца ў цемры», — каментуюць арганізатары.

Каментары

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася11

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ствараюць радыкальныя атрады «АКВД». Што гэта такое?9

У Беларусі затрымалі 26 грамадзян Латвіі2

У Мінску бацька прыйшоў да сына, а той з сябрукамі ўжывае наркотыкі. Мужчына ўсіх здаў6

Роберт дэ Ніра і Леанарда Дзі Капрыа падтрымалі Камалу Харыс4

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве2

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася11

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →