Спорт

Сэнсацыя на US Open

У сераду 17-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка перамагла зорку сусьветнага тэнісу Анастасію Мыскіну

Апоўначы па менскім часе ў Нью-Ёрку скончыўся матч паміж Максімам Мірным і паўднёваафрыканцам Уэсьлі Мудзі. Гэтая гульня, як і дзьве іншыя з удзелам беларусаў, мусіла прайсьці ў аўторак, аднак некалькі разоў адкладалася праз дождж ды ўрэшце была перанесеная на сераду.

Матч доўжыўся пяць сэтаў і скончыўся паразай беларускага тэнісіста, які так і ня здолеў пераадолець першага кругу – 4:6, 6:4, 4:6, 7:6, 4:6. Прычым у апошнім сэце Максім аддаў апошнюю падачу.

Праўда, беларус працягне барацьбу ў парным разрадзе. У першым крузе ён і швэд Ёнас Б’ёркман згуляюць супраць аўстралійца Стэфана Хаса і ... Ўэсьлі Мудзі. Між іншым, беларуска-швэдзкі тандэм лічыцца на US Open другім па сіле.

Сэнсацыя здарылася ў жанчын. 17-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка, якая яшчэ год таму гуляла ў юніёрскім разрадзе, перамагла знакамітую і «зорную» Анастасію Мыскіну (Расея) – 6:4, 6:2.

Зазначым, што Вікторыя займае 124-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), Анаcтасія – пераможца Ралян Гарос у 2004 г. – знаходзіцца на 12-й пазыцыі.

У наступным раўндзе Вікторыя сустрэнецца з 19-гадовай амэрыканкай Джэмі Джэксан, якая займае 57-е месца ў сусьветнай клясыфікацыі.

Цікава, што беларусачка, якая першы год выступае на паўнацэнных дарослых спаборніцтвах, раней на турнірах Вялікага Шлему, далей за першы круг не праходзіла. І на Аўстраліан Оўпэн, і на Ралян Гарос, і на Ўімбэлдане яна сканчала барацьбу ў першым крузе.

Таксама ў сераду Тацяна Пучак прайграла ўкраінцы Юліі Фядак зь лікам 5:7, 3:6 і спыніла барацьбу ў адзіночным разрадзе.

У жаночым парным разрадзе будзе выступаць Настасься Якімава, якая ў панядзелак выбыла з індывідуальнага. У дуэце з чэшкай Эвай Бірнэравай беларуска згуляе супраць амэрыканак Алексы Глэч і Эбігейл Сьпёрс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі10

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Былога лідара «Маладога фронту» Яўгена Скочку прысудзілі да трох гадоў калоніі3

Мінімальная норма — 100 кіламетраў у дзень: жыхар Пінска аб'ехаў на ровары ўсе раёны Беларусі4

Дактары рыхтуюць Ксюшу з СМА да генна-замяшчальнай тэрапіі

Буйны хостынг-правайдэр Cloudflare выдаў расійскаму месенджару «Макс» пазнаку шпіёнскага прыкладання1

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»29

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі10

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць