Улада33

Новы ўказ дазволіць паляванне на рысяў і мядзведзяў, занесеных у Чырвоную кнігу?

У Беларусі ў бліжэйшы час плануецца ўнесці істотныя змены ў правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Сярод іншых зменаў новы ўказ прадугледжвае магчымасць палявання ў Беларусі на рысяў і мядзведзяў, якія занесены ў Чырвоную Кнігу.

Праект указа «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2005 года №580» ужо падрыхтаваны і ўзгоднены з усімі міністэрствамі і ведамствамі і ўнесены на разгляд у Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці паляўнічых жывёл нармаваных відаў, а таксама мядзведзя і рысі, можна будзе праводзіць метадамі палявання. Гэта павысіць прыбытковасць паляўнічай гаспадаркі і зацікаўленасць карыстальнікаў паляўнічых гаспадарак у захаванні і памнажэнні колькасці мядзведзя і рысі.

Наталля Мінчанка, начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафнай разнастайнасці Мінпрыроды, патлумачыла журналістам падчас прэс-канферэнцыі 3 сакавіка, што гаворка не ідзе пра бескантрольнае забойства рэдкіх жывёлаў. У выпадку, калі будуць прынятыя змяненні ва ўказ 580, працягвае працаваць Закон аб жывёльным свеце, які кажа, што адстрэл — гэта самая крайняя мера, калі адлоў і адсяленне дадзенай жывёліны не магчымы.

«Не важна, якім спосабам будзе канфіскавана гэта жывёла, шляхам продажу паляўнічай пуцёўкі альбо разавага дазволу на адстрэл, галоўнае, што гэта будзе самы апошні з варыянтаў вырашэння дадзенай праблемы. — заверыла Наталля Мінчанка, - Я хачу зрабіць акцэнт на тым, чаму менавіта шляхам палявання. Паляўнічая гаспадарка ўсё ж такі церпіць нейкія выдаткі і страты, з прычыны таго, што дадзеная жывёла на яе тэрыторыі. Паляванне будзе кампенсаваць некаторыя выдаткі для паляўнічай гаспадаркі.

Наталля Мінчанка завярае, што выводзіць сёння гэтых жывёлаў з Чырвонай кнігі ніхто не збіраецца. Такое пытанне абмяркоўвалася, аднак Акадэмія навук не можа прадаставіць неабходных дадзеных, ды і Мінпрыроды супраць такога рашэння.

У той час украінскія і расійскія эколагі вельмі ўсхваляваныя новым указам, і падрыхтавалі зварот да прэзідэнта Беларусі ў абарону рысі і мядзведзя. Сустаршыня Міжнароднага Сацыяльна-экалагічнага Саюза Валерыя Брыніха (Расія) і дырэктар Кіеўскага эколага-культурнага цэнтра, Заслужаны прыродаахоўнік Украіны Уладзімір Барэйка у сваім лісце Александра Лукашэнкі зазначаюць:

«На наш погляд, адкрыццё палявання на два рэдкіх, занесеных у беларускую Чырвоную кнігу віду жывёл - мядзведзя і рысі, можа прывесці да іх поўнага знішчэння на тэрыторыі Вашай краіны, бо менавіта паляванне названа адной з галоўных прычын скарачэння колькасці гэтых відаў у нарысах Чырвонай кнігі . Калі гэтыя віды знікаюць з-за палявання, то як жа паляванне можа выратаваць іх ад знікнення?»

Эколагі адзначаюць, што ў суседняй Украіне, дзе колькасць мядзведзя і рысі значна вышэй (300 і 500 асобаў адпаведна), гэтыя жывёлы таксама занесены ў Чырвоную кнігу і ніякага палявання на іх няма. І таму просяць Аляксандра Грыгор’евіча не дапусціць адкрыццё палявання ў Беларусі на занесеных у Чырвоную кнігу мядзведзя і рысь, а таксама закрыць паляванне на зубра.

Каментары3

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць