Здарэнні33

У Гродне кур’ера тэлефонных махляроў затрымалі на выхадзе з дома пацярпелай

3 сакавіка 60-гадовай жыхарцы абласнога цэнтра пазванілі нібыта супрацоўнікі міліцыі.

Яны паведамілі, што яе сяброўка трапіла ў сур’ёзнае ДТЗ, за якое будзе прыцягнута да крымінальнай адказнасці, паведамляе абласная міліцыя.

Каб «дапамагчы» знаёмай, жанчыне прапанавалі перадаць усе грошы, якія ў яе ёсць.

Калі да яе пад’ехаў кур’ер, яна разгадала схему махлярства і, перш чым аддаць грошы, пазваніла ў міліцыю.

Да дома жанчыны неадкладна быў накіраваны бліжэйшы нарад праваахоўнікаў.

Кур’ера затрымалі на выхадзе з пад’езда! Пры ім было больш за 17 тысяч рублёў, якія ён паспрабаваў забраць у пацярпелай.

Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта кваліфікаваў яго дзеянні па артыкуле «Махлярства, здзейсненае ў буйным памеры». За гэта яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары3

  • Куркуль
    05.03.2025
    Адкуль у бабуль 17 тыс. рублёў наяўнымі? Няўжо захоўваюць дома ды яшчэ ў белках?
  • бабруйчанін
    05.03.2025
    Куркуль , 60 год бабуля ?)) Дзетачка гэтая " бабуля" прайшла 90 е Разумнейшая па жыцці за курьераў куркулеў .Толькі кэш толькі нал ))) Вашыя карткі хто заўгодна блакуе скануе)))
  • Андрусь
    05.03.2025
    А падпішыце, калі ласка, ілюстрацыю да матэрыяла, бо ані не зразумела, што гэта за абстракцыянізьм.

Цяпер чытаюць

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Усе навіны →
Усе навіны

Былому гендырэктару Гродзенскага мясакамбіната далі сем гадоў калоніі3

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Ціханоўскі адказаў Ціханоўскай: Чамусьці не згадваецца, што рэабілітацыя сына адбывалася ў кватэрах і дамах, якія я купіў140

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць