Грамадства

Мінадукацыі вызначыла тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ ў 2025 годзе

Міністэрства адукацыі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ва ўстановы вышэйшай адукацыі ў 2025 годзе. Адпаведная пастанова №56 ад 26 сакавіка 2025 года апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

Асноўныя даты падачы дакументаў:

з 12 па 17 ліпеня — у дзяржаўныя ВНУ (бюджэт і платная аснова);

з 12 па 19 ліпеня — дзённая форма па напрамках «Сельская гаспадарка», «Ветэрынарыя», «Рыбная гаспадарка», «Ахова працы», а таксама вузы сілавых ведамстваў (Акадэмія МУС, Вайсковая акадэмія і інш.);

з 15 лістапада па 5 снежня — завочная форма ў сельскагаспадарчых ВНУ.

Для тых, хто паступае на платнай аснове без уступных іспытаў, дакументы будуць прымацца:

з 12 па 26 ліпеня — ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;

з 12 ліпеня па 2 жніўня — дзённая форма па аграрных спецыяльнасцях;

з 12 ліпеня па 1 жніўня — у іншых ВНУ;

з 15 лістапада па 5 снежня — завочная форма ў аграрных ВНУ.

Асобныя катэгорыі паступаючых:

з 12 па 14 ліпеня — выпускнікі профільных класаў і ўдзельнікі праграм у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку;

з 27 чэрвеня па 1 ліпеня — пераможцы ВНУ-алімпіяд і ўдзельнікі праграмы «Школа кіравання» пры Акадэміі кіравання.

Уступныя іспыты:

з 18 па 25 ліпеня — у большасці ВНУ;

з 18 па 20 ліпеня — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;

з 20 па 21 ліпеня — на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы;

з 6 па 15 снежня — для завочнай формы ў аграрных ВНУ.

Залічэнне на бюджэт:

2 ліпеня — алімпіяднікі і ўдзельнікі праграмы Акадэміі кіравання;

да 22 ліпеня — у ВНУ сілавых структур;

да 27 ліпеня — у іншыя дзяржаўныя ВНУ;

да 20 снежня — для завочнай формы ў аграрных ВНУ.

Залічэнне на платнай аснове:

да 3 жніўня — дзённая форма;

да 20 снежня — завочная форма ў аграрных ВНУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?25

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць